![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 мая 2016 г. № 907-ПСР5
Аб узнагароджанні І.А.Мурашкі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму, мясцовага самакіравання, вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю эканамічнай і сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Мурашку Ілью Аляксандравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.