![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 лютага 2012 г. № 859-ПСР4
Аб узнагароджанні В.А.Піка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання, вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ўзнагародзіць галоўнага інжынера адкрытага акцыянернага таварыства «Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод» Піка Валерыя Андрэевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.