![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 снежня 2009 г. № 265-ПСР4
Аб узнагароджанні філіяла «Лукомльская ДРЭС» Віцебскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугi ў развiццi паліўна-энергетычнай галіны прамысловасці і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць філіял «Лукомльская ДРЭС» Віцебскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.