![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб узаемных бязвiзавых паездках па службовых справах
Уступіла ў сілу 14 мая 1993 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Індыя, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,
жадаючы далей развіваць дружалюбныя адносіны на аснове прынцыпаў раўнапраўнасці і ўзаемнай выгады,
пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
Артыкул 1
1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць сапраўдныя дыпламатычныя і службовыя пашпарты Рэспублікі Беларусь, і грамадзяне Рэспублікі Індыя, якія маюць сапраўдныя дыпламатычныя і службовыя пашпарты Рэспублікі Індыя, а таксама непаўналетнія дзеці, унесеныя ў гэтыя пашпарты, уязджаюць, выязджаюць і праязджаюць транзітам па тэрыторыі другога Дагаворнага Боку без віз.