![]() | Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
22 лютага 2012 г. № 206
Аб прысваенні наймення вуліцы ў г. Мінску
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Праектуемай вуліцы № 11, якая ўваходзіць у склад шматфункцыянальнага цэнтра «Дзелавы цэнтр «Мінск-Сіці», ад вуліцы Праектуемай № 1 да лініі чыгункі Мінск–Асіповічы прысвоіць найменне вуліца Германаўская і надалей называць яе «вуліца Германаўская» («улица Германовская»).