![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 снежня 1999 г. № 2020
Аб выдзяленні Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання грашовых сродкаў на набыццё мінеральных угнаенняў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання для калгасаў, саўгасаў і іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на набыццё мінеральных угнаенняў 95,1 млрд. рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на сельскагаспадарчую вытворчасць.