![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 1999 г. № 1969
Аб выдзяленні Фонду інфарматызацыі сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 красавіка 1999 г. № 195 «Аб некаторых пытаннях інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Выдзеліць у 1999 годзе Фонду інфарматызацыі са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, 3,2 млрд. рублёў для распрацоўкі дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі на 2001–2005 гады.