![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 1999 г. № 1967
Аб выдзяленні дадатковых асігнаванняў Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для набыцця абсталявання і мяккага інвентару
У сувязі з заканчэннем рэканструкцыі лячэбнага корпуса Рэспубліканскай бальніцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных па падраздзелу «Іншыя мерапрыемствы ў галіне сацыяльнай палітыкі», Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 227 млрд. рублёў для набыцця абсталявання і мяккага інвентару.