![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 снежня 1999 г. № 1954
Аб узнагароджанні В.А.Логвінава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу ў дзяржаўных органах кіравання, значны асабісты ўклад у стварэнне сістэмы абароны дзяржаўных сакрэтаў, укараненне яе ў дзейнасць дзяржаўных органаў узнагародзіць галоўнага спецыяліста першага аддзела Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Логвінава Віктара Арцёмавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.