![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 лістапада 1999 г. № 1775
Аб размеркаванні сродкаў, якія дадаткова паступілі ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання ў 1999 годзе
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Накіраваць сродкі ў аб’ёме 8,8 трлн. рублёў, якія дадаткова паступілі ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання ў 1999 годзе, на расходы згодна з дадаткам.
Міністэрству фінансаў, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых сродкаў.