![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 жніўня 1999 г. № 1328
Аб ушанаванні памяці заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Ю.А.Карачуна
У мэтах ушанавання памяці заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Карачуна Юрыя Аляксандравіча Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавіць у 1999–2000 гадах на магіле Ю.А.Карачуна на Маскоўскіх могілках помнік каштарыснай вартасцю да 500 млн. рублёў.
2. Фінансаванне расходаў, звязаных з праектаваннем і стварэннем помніка, ажыццявіць за кошт сродкаў Міністэрства культуры, а ўстаноўку помніка і добраўпарадкаванне тэрыторыі – за кошт сродкаў Мінскага гарвыканкома.