![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 мая 2018 г. № 341
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
значныя дасягненні ў развіцці галаграфічнай вытворчасці, выкананне дзяржаўных праграм у сферы ахоўных тэхналогій закрытае акцыянернае таварыства «Галаграфічная індустрыя»;
шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў работнікаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»: