![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 верасня 2016 г. № 785
Аб узнагароджаннi адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны ўклад у развіццё прамысловасці рэспублікі, асваенне новых відаў работ, наватарства ўзнагародзіць адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.