![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 красавіка 2015 г. № 347
Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі
У адпаведнасці з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2014 года «О республиканском бюджете на 2015 год» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Міністэрству фінансаў выдзеліць у 2015 годзе са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Магілёўскаму аблвыканкаму 2 млрд. рублёў на аплату работ па дэмантажы будынка дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г. Крычава» пасля абвальвання сцяны і перакрыццяў двух паверхаў прыбудовы ў жніўні 2014 г.