![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 студзеня 2013 г. № 29
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
Гарахоўскага Сяргея Юр’евіча, урача-рэнтгенаэндаваскулярнага хірурга (загадчыка) рэнтгенааперацыйнай установы «Гомельскі абласны клінічны кардыялагічны дыспансэр», за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву;