![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 жніўня 2008 г. № 1171
Аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па ўвекавечанню памяці народнага пісьменніка Беларусі Навуменкі І.Я.
У мэтах увекавечання памяці народнага пісьменніка Беларусі Навуменкі Івана Якаўлевіча Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць план мерапрыемстваў па ўвекавечанню памяці народнага пісьменніка Беларусі Навуменкі І.Я. (прыкладаецца).
Дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям, вызначаным адказнымі за выкананне мерапрыемстваў, забяспечыць іх рэалізацыю ва ўстаноўленыя тэрміны.