![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 красавіка 2007 г. № 546
Аб камандзіраванні І.М.Лапцёнка ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 1 па 4 мая 2007 г. у г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) намесніка Міністра інфармацыі Лапцёнка Ігара Мікалаевіча для ўдзелу ў Нацыянальнай выстаўцы Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы і арганізацыі работы калектыўнага стэнда «Друкаваныя выданні Рэспублікі Беларусь».