![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 кастрычніка 2002 г. № 1430
Аб камандзіраванні У.Р.Цалкі ў г. Токіо (Японія)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 21 па 26 кастрычніка 2002 г. у г. Токіо (Японія) Старшыню Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Цалку Уладзіміра Рыгоравіча для ўдзелу ў ІІІ Канферэнцыі японскіх добраахвотных арганізацый, якія дапамагаюць Рэспубліцы Беларусь у справе мінімізацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і правядзення перагавораў з дзелавымі коламі Японіі ў мэтах прыцягнення фінансавых і тэхнічных сродкаў для рэалізацыі чарнобыльскіх праграм.