![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 снежня 2001 г. № 1861
Аб узнагароджанні Аршанскай цеплаэлектрацэнтралі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За дасягненне высокіх паказчыкаў у энергетычнай вытворчасці, надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў цеплавой і электрычнай энергіяй і ў сувязі з 40-годдзем з дня пуску станцыі ў эксплуатацыю ўзнагародзіць Аршанскую цеплаэлектрацэнтраль – філіял Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.