![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 снежня 2001 г. № 1775
Аб узнагароджанні Л.Б.Здановіч Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За добрасумленную плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё кантрольна-рэвізійнай работы ў страхавой сферы рэспублікі ўзнагародзіць начальніка інспекцыі па страхавому нагляду Міністэрства фінансаў па Гродзенскай вобласці Здановіч Людмілу Барысаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.