![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 лістапада 2001 г. № 1647
Аб увекавечанні памяці А.І.Дубко
У мэтах увекавечання памяці Героя Сацыялістычнай Працы, Героя Беларусі, былога члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, былога старшыні Гродзенскага аблвыканкома Дубко Аляксандра Іосіфавіча Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Гродзенскага аблвыканкома аб устаноўцы помніка-бюста А.І.Дубко ў в. Верцялішкі Гродзенскага раёна.
Прыняць да ведама, што фінансаванне работ па праектаванню, стварэнню і ўстаноўцы помніка-бюста ажыццяўляецца за кошт сродкаў сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства «Прагрэс» Гродзенскага раёна.