![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 ліпеня 2001 г. № 1060
Аб заключэнні шляхам абмену пісьмамі Дамоўленасці паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб бязвыплатным прадастаўленні Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі Ураду Рэспублікі Беларусь дапамогі на суму 10 млн. кітайскіх юаней
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі, аб заключэнні шляхам абмену пісьмамі Дамоўленасці паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб бязвыплатным прадастаўленні Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі Ураду Рэспублікі Беларусь дапамогі на суму 10 млн. кітайскіх юаней.