![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 красавіка 2001 г. № 587
Аб узнагароджанні Л.М.Кахановіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў фінансавых органах рэспублікі, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне работы з кадрамі, актыўны ўдзел у іх падрыхтоўцы і выхаванні ўзнагародзіць начальніка аддзела кадравай палітыкі Міністэрства фінансаў Кахановіча Леаніда Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.