![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 кастрычніка 2000 г. № 1624
Аб выдзяленні грашовых сродкаў Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання са сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», 120 млн. рублёў, у тым ліку 100 млн. рублёў адкрытаму акцыянернаму таварыству «Аршанскі мясакансервавы камбінат» для кампенсавання страт, атрыманых ад рэалізацыі дзіцячых кансерваў, і разлікаў з сельскагаспадарчымі арганізацыямі за сыравіну і 20 млн. рублёў адкрытаму акцыянернаму таварыству «Ашмянскі мясакамбінат» для заканчэння работ па рэканструкцыі мясакамбіната.