![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 кастрычніка 2000 г. № 1605
Аб выдачы пазыкі адкрытаму акцыянернаму таварыству «Асіповіцкі камбінат хлебапрадуктаў»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдаць у 2000 годзе адкрытаму акцыянернаму таварыству «Асіповіцкі камбінат хлебапрадуктаў» са сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», пазыку ў памеры 120 млн. рублёў на аплату электраэнергіі, са зваротам дадзеных сродкаў роўнымі долямі з 1 ліпеня па 20 снежня 2001 г. і выплатай 10 працэнтаў гадавых.