![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 ліпеня 2000 г. № 1123
Аб узвядзенні помніка К.Тураўскаму, помнікаў-бюстаў Я.Майсеенку і А.Макаёнку ў Гомельскай вобласці
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Гомельскага аблвыканкома, падтрыманую Міністэрствам культуры, аб узвядзенні:
помніка вядомаму беларускаму асветніку Кірылу Тураўскаму ў г. Гомелі;
помніка-бюста народнаму мастаку СССР Яўсею Майсеенку ў г. Буда-Кашалёве;
помніка-бюста народнаму пісьменніку Беларусі Андрэю Макаёнку ў в. Журавічы Рагачоўскага раёна.