![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 чэрвеня 2000 г. № 956
Аб узнагароджанні Г.І.Дзямідчыка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у вытворчасць і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі ўзнагародзіць дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства – птушкафабрыкі «1-ая Мінская» Мінскага раёна Дзямідчыка Генадзя Іосіфавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.