![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2000 г. № 860
Аб выдзяленні пазыкі Рэспубліканскаму аб’яднанню «Белптушкапрам»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Рэспубліканскаму аб’яднанню «Белптушкапрам» для прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, са сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», пазыку ў суме 500 млн. рублёў на будаўніцтва, рэканструкцыю, тэхнічнае пераўзбраенне, капітальны рамонт памяшканняў для ўтрымання птушкі і набыццё тэхналагічнага абсталявання са зваротам пазычаных сродкаў да 1 студзеня 2002 г. і выплатай 10 працэнтаў гадавых.