![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2000 г. № 859
Аб выдзяленні фінансавай дапамогі дзяржаўнаму прадпрыемству – Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыцы Смалявіцкага раёна
У мэтах стварэння новых працоўных месцаў на дзяржаўным прадпрыемстве – Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыцы Смалявіцкага раёна Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Міністэрству працы выдзеліць у 2000 годзе ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнаму прадпрыемству – Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыцы Смалявіцкага раёна са сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці фінансавую дапамогу ў памеры 150 млн. рублёў тэрмінам на 3 гады.