![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 красавіка 2000 г. № 497
Аб узнагароджанні А.П.Коханава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць старшыню Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі савет калгасаў», старшыню калгаса імя С.В.Прытыцкага Бераставіцкага раёна Коханава Анатолія Паўлавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, арганізацыю эфектыўнай дзейнасці абласнога аб’яднання калгасаў і забеспячэнне дасягнення калгасам высокіх вытворчых і эканамічных паказчыкаў.