![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 красавіка 2000 г. № 450
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб правілах дастаўкі тавараў, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі ў дзяржавы – удзельніцы Саюза Беларусі і Расіі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камітэта, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб правілах дастаўкі тавараў, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі ў дзяржавы – удзельніцы Саюза Беларусі і Расіі.