Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 13.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 снежня 2024 г. № 185

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі комплексу былой сядзібы: сядзібны дом, парк, вадаём» у в. Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі комплексу былой сядзібы: сядзібны дом, парк, вадаём» у в. Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

26.12.2024 № 185

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі комплексу былой сядзібы: сядзібны дом, парк, вадаём» у в. Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі комплексу былой сядзібы: сядзібны дом, парк, вадаём» у в. Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Рэшткі комплексу былой сядзібы: сядзібны дом, парк, вадаём» у в. Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000610.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Рутай Уладзіславам Карлавічам па заказу дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Стаўбцоўскага раёна» і адкрытага акцыянернага таварыства «Вялікі Двор».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

5. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Спіс геаграфічных каардынат дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах тэрыторыі былой сядзібы з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Тэрыторыя ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага яе зрокавага ўспрымання.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж урэза вады заходняга берага вадаёма да кропкі 2;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на ўсход па лініі рэльефу ад схілу да раўніны праз кропкі 27–3–4–5–6 да праезнай часткі дарогі да копкі 7;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 і далей на ўсход уздоўж дорогі па ўнутраным боку да кропкі 11 на скрыжаванні дарог;

на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўнач уздоўж праезнай часткі дарогі праз кропкі 8–9–10–11 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння, а таксама без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і збудаванняў, а таксама пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, навукова неабгрунтаваная змена (у тым ліку змена параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных элементаў, мастацкіх асаблівасцяў) будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама дэмантаж рэшткаў старых падмуркаў;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, змена архітэктурнага рашэння і дэкаратыўных элементаў фасадаў аб’ектаў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;

рэканструкцыя нейтральнай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і ўжываннем дысануючых матэрыялаў і колеравых рашэнняў;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысаніруючай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх дэмантажу ці нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні, уладкаванні знешняга асвятлення і ўсталяванні сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама правядзенне работ без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без уліку традыцыйных матэрыялаў і прыёмаў, уласцівых характару і перыяду фарміравання гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку выкарыстанне нехарактэрных матэрыялаў і прыёмаў пакрыцця дарог, элементаў азелянення, малых архітэктурных формаў, якія вядуць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

будаўніцтва транзітных транспартных камунікацый, наземных інжынерных камунікацый і збудаванняў, акрамя рэканструкцыі мясцовых праездаў і пад’ездаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высяканне дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў).

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

9. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прылягае да тэрыторыі былой сядзібы з заходняга і паўднёвага бакоў, з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

10. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 уздоўж праезнай часткі дарогі да кропкі 1; далей па лініі ўрэза вады вадаёма да кропкі 2; далей на ўсход па лініі рэльефу ад схілу да раўніны праз кропкі 3–4–5–6 да кропкі 7; далей на поўдзень да меліярацыйнага канала да кропкі 19;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на захад уздоўж меліярацыйных каналаў праз кропкі 18–17–16 да кропкі 15;

на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўночны захад уздоўж меліярацыйнага канала да кропкі 14; далей на паўночны ўсход паралельна берагавой лініі вадаёма прз кропку 13 да праезнай часткі дарогі да кропкі 12.

11. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый, рамонту і (або) рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

пракладка транспартных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія вядуць да змены існуючага рэльефу і характару тэрыторыі;

высяканне дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў).

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

12. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на ўчастку, дзе вызначаны рэшткі і падмуркі сядзібных гаспадарчых пабудоў, за выключэннем тэррыторыі вадаёма і прыбярэжнай тэрыторыі з боку сядзібы.

13. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на паўночны ўсход уздоўж агароджы праз кропку 26 да кропкі 25;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на ўсход уздоўж агароджы да кропкі 24; дадлей на паўночны ўсход уздоўж пад’язной дарогі праз кропку 10 да кропкі 23;

на паўночным ўсходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на паўднёвы ўсход праз кропкі 22–21–20 да кропкі 7;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на захад па лініі рэльефу ад схілу да раўніны праз кропкі 6–5–4–3 да кропкі 27.

14. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, змена архітэктурнага рашэння і дэкаратыўных элементаў фасадаў аб’ектаў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;

правядзенне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без прыняцця мер па ахове археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Рэшткі комплексу былой
сядзібы: сядзібны дом, парк, вадаём»
у в. Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна
Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Рэшткі комплексу былой
сядзібы: сядзібны дом, парк, вадаём»
у в. Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна
Мінскай вобласці

Спіс геаграфічных каардынат

№ кропкі

Каардынаты (у.д.)

Каардынаты (п.ш.)

1

26.540164

53.357161

2

26.538525

53.353297

3

26.539909

53.352871

4

26.540971

53.353047

5

26.542226

53.353502

6

26.543202

53.353566

7

26.544114

53.353815

8

26.543975

53.354417

9

26.542408

53.355442

10

26.542666

53.355897

11

26.542569

53.356089

12

26.539168

53.357709

13

26.538514

53.357337

14

26.534512

53.354545

15

26.534973

53.353111

16

26.537999

53.352861

17

26.538139

53.352163

18

26.541668

53.353175

19

26.544154

53.352727

20

26.544908

53.354372

21

26.544830

53.354738

22

26.544393

53.355339

23

26.542999

53.355973

24

26.541775

53.355448

25

26.540359

53.355608

26

26.539329

53.354994

27

26.538922

53.353393

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.