Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 15.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 верасня 2024 г. № 132

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца» ў в. Дзесятнікі Валожынскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца» ў в. Дзесятнікі Валожынскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
06.09.2024 № 132

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца» ў в. Дзесятнікі Валожынскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца» ў в. Дзесятнікі Валожынскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Капліца» ў в. Дзесятнікі Валожынскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000083.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), яе межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах тэрыторыі, на якой размешчана капліца, і абмежавана яе вонкавымі сценамі.

Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зоркавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона ўстаноўлена на тэрыторыі могілак салдатаў Першай сусветнай вайны, уключае ў свае межы тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі могілак да кропкі 2;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 праз кропку 3 уздоўж усходняй агароджы тэрыторыі могілак да кропкі 4;

на паўднёвым усходзе, поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж паўднёва-ўсходняй, паўднёвай агароджы тэрыторыі могілак да кропкі 5;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 праз кропкі 6–7 уздоўж паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі могілак да кропкі 8;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж заходняй агароджы тэрыторыі могілак да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый;

пагаршэнне ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўсталяваным парадку;

знішчэнне, вынас надмагільных пліт, прычыненне ім шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Капліца» ў в. Дзесятнікі
Валожынскага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.