![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МіНіСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛіКі БЕЛАРУСЬ
30 снежня 2022 г. № 130
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк, сад, водная сістэма, брама, гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова» ў в. Какорычы Капыльскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк, сад, водная сістэма, брама, гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова» ў в. Какорычы Капыльскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк, сад, водная сістэма, брама, гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова» ў в. Какорычы Капыльскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННі
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк, сад, водная сістэма, брама, гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова» ў в. Какорычы Капыльскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк, сад, водная сістэма, брама, гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова» ў в. Какорычы Капыльскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000164.
3. Праект зон аховы распрацаваны рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Капыльскае».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя і вызначае межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).
Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГіСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦі. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах захаваўшайся гістарычнай тэрыторыі і элементаў яе планіровачнай структуры, дзе размешчаны парк (супадае з межамі батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Какорычы»), на тэрыторыі якога размешчаны гістарычныя гаспадарчыя пабудовы (стайні і лядоўня), брама, рэшткі падмуркаў сядзібнага дома, водная сістэма і асноўная частка сядзібнага саду, вул. Паркавая з часткова захаванай алеяй ад скрыжавання з вул. Цэнтральнай, якая праходзіць цэнтральнай вуліцай па тэрыторыі комплексу.
8. Тэрыторыя ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці, з’яўляецца зонай найлепшага ўспрымання яе элементаў комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўсіх яе элементаў, іх захавання з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 у паўднёвым напрамку ўздоўж усходняй мяжы тэрыторыі сада праз р. Чайка і ўздоўж мяжы гістарычнай цэнтральнай сядзібнай забудовы да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Паркавая, 4 да кропкі 2; далей на захад уздоўж мяжы адзначанага зямельнага ўчастка і зямельнага ўчастка па вул. Паркавая, 1А да кропкі 3; далей на поўдзень уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Паркавая, 1 да кропкі 4; далей на ўсход да вул. Паркавай да кропкі 5 і ўздоўж праезнай часткі вул. Паркавай да кропкі 6; далей на ўсход да кропкі 7; далей на поўдзень уздоўж усходняй часткі алеі па вул. Паркавай да праезнай часткі вул. Цэнтральная да кропкі 10;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на захад уздоўж праезнай часткі вул. Цэнтральная да кропкі 11; далей на поўнач уздоўж заходняй часткі алеі па вул. Паркавай да кропкі 12; далей на захад па мяжы тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу і батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Какорычы» праз кропкі 13, 14, 15,16 да кропкі 17;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на поўнач па мяжы тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу і батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Какорычы» праз кропкі 18, 19, 20, 21; далей праз р. Чайка да кропкі 22; далей уздоўж заходняй мяжы тэрыторыі сада да кропкі 23;
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на ўсход уздоўж паўночнай мяжы тэрыторыі сада да кропкі 1.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных каммунікацый і навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і іх элементаў;
правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей, якімі прадугледжаны навукова не абгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай нейтральнай забудовы з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных сядзібных пабудоў на падставе распрацаванай і ўзгодненай навукова-праектнай дакументацыі;
страта і (або) дэмантаж старых падмуркаў XIX ст. нейтральнай забудовы, а таксама выкананне будаўнічых работ без дадатковага іх абследвання;
страта і (або) дэмантаж рэшткаў падмуркаў на месцы былога сядзібнага дома, акрамя работ па кансервацыі і прадухіленні далейшага разбурэння рэшткаў;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай дысгарманічнай забудовы і элементаў добраўпарадкавання без прыняцця адпаведных мер па іх нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі, акрамя работ па паэтапнаму вынасу іх з тэрыторыі;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі парку, саду, алеі ўздоўж вул. Паркавай, а таксама добраўпарадкаванне прыбярэжных тэрыторый воднай сістэмы без праектнай дакументацыі, распрацаванай і зацверджанай ва ўстаноўленым парадку, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў, характэрных для гісторіка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;
змена планіроўкі і трасіроўкі гістарычнай вул. Паркавай;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне малых архітэктурных формаў, стылістычна не адпаведных гісторыка-культурнай каштоўнасці і без выкарыстання традыцыйных матэрыялаў;
змяненне элементаў прыроднага ландшафту ўздоўж берагоў воднай сістэмы, у тым ліку размяшчэнне дысануючых, не ўласцівых навакольнаму асяроддзю аб’ектаў.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычнага маштабу забудовы, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы, размешчанай у непасрэднай блізасці да гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі сучаснай існуючай забудовы з улікам горадабудаўнічай сітуацыі.
13. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца лінія, якія ідзе па вонкавай мяжы зямельных участкаў па вул. Паркавая, 4, 1А, 1, 2 праз кропкі 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 2.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і каляровых рашэнняў, без ужывання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і каляровых рашэнняў, без ужывання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;
змена планіроўкі і трасіроўкі гістарычнай вул. Паркавай;
усталяванне ўздоўж вул. Паркавай непразрыстай агароджы вышэй за 1,5 м з ужываннем дысануючых, не ўласцівых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі ландшафту ў непасрэднай блізасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці з мэтай захавання гістарычнага прыроднага асяроддзя, а таксама на прылеглых лясных і адкрытых тэрыторыях, візуальна і тэрытарыяльна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
16. Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
17. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту вызначаны на захадзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
18. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 23 па заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 22, 21, 20, 19, 18, 17, 16, 15, 14,13, 12 да кропкі 11;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на захад уздоўж праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 30;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на поўнач уздоўж мясцовага праезда да кропкі 29; далей на паўднёвы захад паралельна мясцоваму праезду ўздоўж вонкавай мяжы існуючага сельскагаспадарчага поля і лесапаласы да кропкі 28; далей на паўночны захад праз кропку 27 уздоўж лесапаласы, якая мае прыкметы былой алеі, праз р. Чайка да кропкі 26; далей на ўсход ад кропкі 25 на поўнач уздоўж існуючай мяжы сельскагаспадарчага поля і зялёных насаджэнняў да кропкі 24;
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на ўсход уздоўж існуючай мяжы сельскагаспадарчага поля і зялёных насаджэнняў да кропкі 23.
19. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту вызначаны на ўсходзе ад тэрыторыі ўсходняй часткі алеі па вул. Паркавай.
20. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца лінія, якая ідзе праз кропкі 7, 8, 9, 10, 7.
21. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак і прылада вонкавага асвятлення;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага ландшафту і рэльефу, акрамя работ па аднаўленні выяўленых страчаных збудаванняў гісторыка-культурнай каштоўнасці, узгодненых ва ўстаноўленым парадку.
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці