Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 10.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 снежня 2022 г. № 119

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, будынак былога свірна, будынак былога флігеля, будынак былой карэтнай, будынак былога бровара, будынак былога флігеля, парк» у аграгарадку Прылукі Мінскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, будынак былога свірна, будынак былога флігеля, будынак былой карэтнай, будынак былога бровара, будынак былога флігеля, парк» у аграгарадку Прылукі Мінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

14.12.2022 № 119

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, будынак былога свірна, будынак былога флігеля, будынак былой карэтнай, будынак былога бровара, будынак былога флігеля, парк» у аграгарадку Прылукі Мінскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, будынак былога свірна, будынак былога флігеля, будынак былой карэтнай, будынак былога бровара, будынак былога флігеля, парк» у аграгарадку Прылукі Мінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Палацава-паркавы комплекс: палац, будынак былога свірна, будынак былога флігеля, будынак былой карэтнай, будынак былога бровара, будынак былога флігеля, парк» у аграгарадку Прылукі Мінскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000370.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Мінскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).

Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах фрагментаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая захавалася, з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі і складаецца з двух участкаў.

Тэрыторыя ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад праезнай часткі вул. Міра на паўднёвы ўсход ад кропкі 1 з каардынатамі 53°79'31.1'', 27°45'26.0'' уздоўж агароджы і ў створы брамы да кропкі 2 з каардынатамі 53°79'30.8'', 27°45'25.6'';

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень па заходняму баку вул. Радыстаў да кропкі 3 з каардынатамі 53°79'14.0'', 27°45'22.0''; далей паралельна паўночна-ўсходняга, паўднёва-ўсходняга і паўднёва-заходняга фасадаў будынка былой карэтнай праз кропкі 4 з каардынатамі 53°79'13.2'', 27°45'29.8''; 5 з каардынатамі 53°79'09.9'', 27°45'29.7'' да кропкі 6 з каардынатамі 53°79'10.0'', 27°45'26.1''; далей на поўдзень уздоўж праезнай часткі вул. Радыстаў да вул. Млынавай да кропкі 7 з каардынатамі 53°78'98.3'', 27°45'21.0'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на захад па паўночнаму баку вул. Млынавай да скрыжавання з вул. Міра да кропкі 8 з каардынатамі 53°79'07.2'', 27°44'89.7'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж усходняга баку вул. Міра да кропкі 1.

9. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна заходняга баку праезнай часткі вул. Надзеі на поўдзень ад кропкі 10 з каардынатамі 53°79'03.1'', 27°45'79.3'' да кропкі 11 з каардынатамі 53°78'86.2'', 27°45'69.7''; далей уздоўж сцежцы да праезнай часткі вул. Графа Чапскага да кропкі 12 з каардынатамі 53°78'79.3'', 27°45'61.0'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 12 уздоўж праезнай часткі вул. Графа Чапскага да кропкі 13 з каардынатамі 53°78'86.3'', 27°45'46.7''; далей па лініі паралельна фасадаў будынка былога флігеля на адлегласці 10 м праз кропкі 14 і 15 з каардынатамі 53°78'84.0'', 27°45'43.0'' і 53°78'86.5'', 27°45'37.8'' адпаведна да праезнай часткі вул. Млынавая да кропкі 9 з каардынатамі 53°78'88.8'', 27°45'40.4'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад праезнай часткі вул. Млынавая на паўночны ўсход ад кропкі 9 уздоўж сцежцы і сажалкі да праезнай часткі вул. Надзеі да кропкі 10.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных аб’ектаў і гістарычнай планіроўкі пад’ездаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці, выкананага на падставе навукова-даследчых вышуканняў;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічных будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;

навукова неабгрунтаваная змена ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту, навукова неабгрунтаванае аднаўленне і рэгенерацыя гістарычнага парка і страчаных элементаў ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азяляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей;

будаўніцтва наземных інжынерных камунікацый і збудаванняў, акрамя элементаў вонкавага асвятлення;

уладкаванне вонкавага асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных рубак) без іх наступнага аднаўлення;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Міра ад кропкі 1 на паўночны ўсход да кропкі 16 з каардынатамі 53°79'34.2'', 27°45'33.8''; далей на паўднёвы ўсход уздоўж усходняга баку зямельных участкаў прыватнай забудовы па вул. Радыстаў праз кропку 17 з каардынатамі 53°79'30.6'', 27°45'39.5'' да вул. Садовай да кропкі 18 з каардынатамі 53°79'09.9'', 27°45'42.3''; далей уздоўж вул. Садовай да кропкі 20 з каардынатамі 53°79'09.8'', 27°45'50.3'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад праезнай часткі вул. Садовай ад кропкі 20 на паўднёвы захад уздоўж участкаў прыватнай забудовы праз праезную частку вул. Млынавая да кропкі 21 з каардынатамі 53°78'90.7'', 27°45'24.7'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 21 па контуры мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы па вул. Млынавай праз кропкі 22, 23, 24, 25, 26, 27 з каардынатамі 53°78'93.3'', 27°45'16.6''; 53°78'89.0'', 27°45'10.6''; 53°78'91.2'', 27°45'06.1''; 53°78'95.0'', 27°45'11.1''; 53°78'96.9'', 27°45'04.0''; 53°78'93.3'', 27°45'05.6'' адпаведна да кропкі 7 з каардынатамі 53°78'98.3'', 27°45'21.0'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад праезнай часткі вул. Млынавая ад кропкі 7 па ўсходняй мяжы першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны да праезнай часткі вул. Міра да кропкі 1.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

усталяванне непразрыстай агароджы зямельных участкаў, а таксама ўжыванне неўласцівых гістарычнаму асяроддзю дысануючых матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

14. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена ў межах былой паркавай тэрыторыі сядзібы з сажалкай, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама частка прыроднага ландшафту прыбрэжнай тэрыторыі р. Пціч, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўносці.

Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання гістрычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

15. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 20 з каардынатамі 53°79'09.8'', 27°45'50.3'' на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Садовай, якая ахоплівае рэшткі падмуркаў агароджы былой сядзібы, да кропкі 19 з каардынатамі 53°79'09.6'', 27°45'83.0'';

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўднёвы захад уздоўж вул. Надзеі да кропкі 10 з каардынатамі 53°79'03.1'', 27°45'79.3''; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны па сцежцы і ўздоўж сажалкі да праезнай часткі вул. Млынавай да кропкі 9 з каардынатамі 53°78'88.8'', 27°45'40.4''; далей праз кропкі 15, 14 з каардынатамі 53°78'86.5'', 27°45'37.8'' і 53°78'84.0'', 27°45'43.0'' адпаведна да кропкі 13 з каардынатамі 53°78'86.3'', 27°45'46.7''; далей на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Графа Чапскага праз кропку 12 з каардынатамі 53°78'79.3'', 27°45'61.0'' да кропкі 28 з каардынатамі 53°78'69.7'', 27°45'83.3'';

на поўдні і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 28 на поўдзень да правага берага р. Пціч да кропкі 29 з каардынатамі 53°78'59.0'', 27°45'80.5''; далей уздоўж правага берага р. Пціч да праезнай часткі вул. Міру да кропкі 30 з каардынатамі 53°79'00.5'', 27°44'83.2'';

на захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 30 уздоўж усходняга баку вул. Міру да кропкі 8 з каардынатамі 53°79'07.2'', 27°44'89.7''; далей на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы первага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 27 з каардынатамі 53°78'93.3'', 27°45'05.6''; далей па контуру мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы па вул. Млынавай праз кропкі 26, 25, 24, 23, 22, 21 з каардынатамі 53°78'96.9'', 27°45'04.0''; 53°78'95.0'', 27°45'11.1''; 53°78'91.2'', 27°45'06.1''; 53°78'89.0'', 27°45'10.6''; 53°78'93.3'', 27°45'16.6''; 53°78'90.7'', 27°45'24.7'' адпаведна; далей на паўночны ўсход уздоўж участкаў прыватнай забудовы праз праезную частку вул. Млынавая да праезнай часткі вул. Садовай да кропкі 20.

16. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый і часовых будынкаў і збудаванняў рэкрыацыйнага прызначэння з выкарыстаннем недысануючых, уласцівых навакольнаму ассяродзю, прыродных матэрыялаў;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены характару гістарычнага ландшафту, акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа прыроднага і антрапагеннага паходжання, выяўленых на падставе навукова-даследчых работ.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-
паркавы комплекс: палац, будынак былога
свірна, будынак былога флігеля, будынак
былой карэтнай, будынак былога бровара,
будынак былога флігеля, парк» у аграгарадку
Прылукі Мінскага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.