Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 10.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 снежня 2022 г. № 120

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі бровара з былой сядзібы Даманскіх» у в. Заляддзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі бровара з былой сядзібы Даманскіх» у в. Заляддзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

14.12.2022 № 120

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі бровара з былой сядзібы Даманскіх» у в. Заляддзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі бровара з былой сядзібы Даманскіх» у в. Заляддзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Рэшткі бровара з былой сядзібы Даманскіх» з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000553.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Слуцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя і вызначае межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя)).

Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на падставе натурных даследаванняў з улікам сучаснай планіровачнай сітуацыі ў межах тэрыторыі, якая непасрэдна размешчана каля рэштак бровара гісторыка-культурнай каштоўнасці, зыходзячы з неабходнасці фізічнага яе захавання і стварэння спрыяльных умоў для ўспрымання.

Ахоўная зона супадае з межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на поўнач па ўсходняму краю праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-9498 «Славінск – Прыдзіркі» да кропкі 2;

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на ўсход на адлегласці 25,0 м ад гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 3;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на поўдзень на адлегласці 20,0 м ад гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 4;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на захад на адлегласці 30,0 м ад гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 1.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных будынкаў і збудаванняў гісторыка-культурнай каштоўнасці і будаўніцтва неабходных для яе функцыянавання інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынка, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання, акрамя аднаўлення гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) земляныя, будаўнічыя, меліярацыйныя і іншыя работы, ажыццяўленне іншай дзейнасці, якія патрабуюць распрацоўку праектнай дакументацыі, выконваюцца ў адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Рэшткі бровара з былой
сядзібы Даманскіх» у в. Заляддзе
Слуцкага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.