Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 10.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 снежня 2022 г. № 112

Аб парадку ўліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

На падставе пункта 2 артыкула 176 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць Тыпавую інструкцыю аб парадку ўліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2023 г.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

01.12.2022 № 112

ТЫПАВАЯ ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку ўліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзеная Тыпавая інструкцыя вызначае парадак уліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у музеях і з’яўляецца падставай для распрацоўкі ўласных (унутрымузейных) інструкцый аб парадку ўліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў (далей – унутрымузейныя інструкцыі).

2. Асаблівасці ўліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, залічаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, прадугледжваюцца музеем ва ўнутрымузейнай інструкцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.

3. Асаблівасці ўліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, якія адносяцца да зброі, прадугледжваюцца музеем ва ўнутрымузейнай інструкцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зброі.

4. У дадзенай Тыпавой інструкцыі прымяняюцца тэрміны і іх азначэнні, вызначаныя Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 2
УЛІК МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ І СЫРАВІННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

5. Улік музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў арганізуецца музеямі ў мэтах:

забеспячэння кантролю за іх выкарыстаннем і захаванасцю;

своечасовага і дакладнага прадстаўлення звестак аб іх колькасці і месцы знаходжання.

6. Улік музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў вядзецца ў залежнасці ад структурных элементаў музейнага фонду, да якіх яны аднесены, пры ажыццяўленні іх рэгістрацыі і руху.

7. Рэгістрацыя і рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў афармляюцца ўліковымі дакументамі па формах, якія ўстаноўлены пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2016 г. № 71 «Аб устанаўленні форм уліковых дакументаў, якімі афармляюцца рэгістрацыя і рух прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў».

8. Уліковыя дакументы, якімі афармляюцца рэгістрацыя і рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў па формах, якія ўстаноўлены пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2016 г. № 71, афармляюцца, вядуцца і захоўваюцца ў электронным выглядзе праз аўтаматызаваную музейную сістэму (далей – АМС).

Музей дадаткова забяспечвае захоўванне ўліковых дакументаў, выкананых праз АМС, у друкаваным выглядзе і на знешніх электронных носьбітах.

Перыядычнасць раздрукоўкі і капіравання на электронныя носьбіты ўліковых дакументаў, выкананых праз АМС, вызначаецца музеем з улікам неабходнасці ажыццяўлення раздрукоўкі і капіравання не менш аднаго разу ў год.

9. Па рашэнні кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей (далей – кіраўнік музея), у музеі могуць быць зацверджаны формы дадатковых уліковых дакументаў, якімі афармляюцца рэгістрацыя і рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў (далей – дадатковыя ўліковыя дакументы).

Да форм дадатковых уліковых дакументаў могуць адносіцца:

кніга паступленняў музейных прадметаў абменнага фонду;

пратакол пасяджэння фондава-закупачнай камісіі або іншай упаўнаважанай камісіі (далей – ФЗК);

рэстаўрацыйны пашпарт;

акты прыёму музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў на матэрыяльна-адказнае захоўванне;

акты, па якіх ажыццяўляецца ўнутрымузейны рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

акты зверкі наяўнасці музейных калекцый, экспазіцый з уліковай дакументацыяй;

тапаграфічныя вопісы, павітрынныя вопісы, вопісы пастаянных і часовых экспазіцый;

дэфектны акт (для афармлення змены стану захаванасці музейнага прадмета, навукова-дапаможнага і сыравіннага матэрыялу або іх пашкоджання);

журналы рэгістрацыі і ўліку дакументаў;

журнал рэгістрацыі наведвальнікаў (для рэгістрацыі даследчыкаў, якія працуюць у музейных фондах з музейнымі калекцыямі);

журнал рэгістрацыі тэмпературна-вільготнаснага рэжыму ў фондасховішчах і экспазіцыйных залах;

іншыя формы, неабходныя музею для арганізацыі эфектыўнага ўліку музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

Пералік форм дадатковых уліковых дакументаў адлюстроўваецца ва ўнутрымузейнай інструкцыі.

10. Афармленне, вядзенне і захоўванне ўліковых дакументаў, выкананых праз АМС, і дадатковых ўліковых дакументаў (далей – уліковыя дакументы) ажыццяўляецца з улікам заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства.

11. Унясенне змяненняў ва ўліковыя дакументы ажыццяўляецца ў выпадках:

аднясення навукова-дапаможнага матэрыялу да музейнага прадмета, сыравіннага матэрыялу – да музейнага прадмета або навукова-дапаможнага матэрыялу;

неабходнасці выпраўлення недакладнасцей ці памылак у звестках аб музейных прадметах, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялах пры абгрунтаванасці ўнясення змяненняў;

істотных дапаўненняў і ўдакладненняў атрыбуцыйных характарыстык музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў (імя аўтара, дата і месца стварэння, матэрыял і тэхніка вытворчасці, сувязь з этнічным асяроддзем, гістарычна значнай падзеяй або асобай і іншыя);

удакладнення колькасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялаў (калі замест адной адзінкі камплекта прынята рашэнне лічыць кожны яго элемент як асобную адзінку, іншыя выпадкі);

выключэння музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

У выпадках, вызначаных у частцы першай дадзенага пункта, рашэнне аб унясенні змяненняў ва ўліковыя дакументы прымаецца на пасяджэнні ФЗК, якое афармляецца загадам кіраўніка музея.

12. Асобныя віды ўліковых дакументаў могуць падлягаць замене (скасаванню).

Замена (скасаванне) ажыццяўляецца шляхам вывядзення некаторых відаў уліковых дакументаў у выпадку кволасці і моцных пашкоджанняў паперы.

Замена (скасаванне) кніг паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай інвентарнай кнігі), кніг уліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, кніг уліку фонду сыравінных матэрыялаў, а таксама пры наяўнасці кніг паступленняў музейных прадметаў абменнага фонду, кніг паступленняў музейных прадметаў калекцыйнага фонду, інвентарных кніг, спецыяльных інвентарных кніг (далей – кнігі ўліку) і сшытых тамоў актаў прыёму на пастаяннае захоўванне (далей – тамы актаў) ажыццяўляецца на падставе рашэння ФЗК, у якім павінна змяшчацца абгрунтаванне неабходнасці замены (скасавання) уліковага дакумента (уліковых дакументаў), якое афармляецца загадам кіраўніка музея.

Замена кніг уліку і тамоў актаў ажыццяўляецца праз стварэнне копій шляхам скасавання ўсіх старонак кніг уліку або тамоў актаў, далейшай раздрукоўкі копій, сшывання аркушаў у кнігі ўліку або тамы актаў. Копіі кніг уліку або тамоў актаў завяраюцца галоўным захавальнікам музейнага фонду і кіраўніком музея з афармленнем адзнакі аб завярэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам у сферы архіўнай справы і справаводства. Пасля замены (скасавання) кніг уліку і тамоў актаў складаецца акт на скасаванне па форме, якая ўстанаўліваецца ўнутрымузейнай інструкцыяй. Акт складаецца ў двух экзэмплярах і зацвярджаецца кіраўніком музея. Адзін экзэмпляр прадастаўляецца ў Міністэрства культуры.

Арыгіналы замененых (скасаваных) кніг уліку і тамоў актаў у абавязковым парадку захоўваюцца ў архіве ўліковай дакументацыі, але ў далейшай працы не выкарыстоўваюцца.

13. Рэгістрацыя музейных прадметаў ажыццяўляецца праз унясенне звестак аб іх ў кнігу паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўную інвентарную кнігу), якая вядзецца па форме згодна з дадаткам 7 да пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2016 г. № 71.

Рэгістрацыя навукова-дапаможных матэрыялаў ажыццяўляецца праз унясенне звестак аб іх у кнігу ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, якая вядзецца па форме згодна з дадаткам 8 да пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2016 г. № 71.

Рэгістрацыя сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца праз унясенне звестак аб іх у кнігу ўліку фонду сыравінных матэрыялаў, якая вядзецца па форме згодна з дадаткам 9 да пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2016 г. № 71.

14. Пасля рэгістрацыі музейнага прадмета, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ім надаюцца ўліковыя абазначэнні (ідэнтыфікацыйныя нумары), якія наносяцца (прымацоўваюцца) на музейны прадмет, навукова-дапаможны або сыравінны матэрыял пры ажыццяўленні іх маркіроўкі.

15. Пры маркіроўцы музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, як правіла, на кожным прадмеце прастаўляюцца скарочаная назва музея, шыфр кнігі ўліку, парадкавы нумар рэгістрацыі ў адпаведнасці з кнігай паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай інвентарнай кнігай) або кнігай уліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў ці кнігай уліку фонду сыравінных матэрыялаў, а таксама наносяцца (прымацоўваюцца) ідэнтыфікацыйныя нумары.

Маркіроўка павінна быць надзейнай, непрыкметнай, але бачнай і добра чытацца, не псаваць знешні выгляд.

Маркіроўка павінна ажыццяўляцца на чыстую паверхню з выкарыстаннем метаду маркіроўкі, які адпавядае фізічным асаблівасцям прадмета. У выпадку ўзнікнення сумневу адносна выбару правільнага метаду маркіроўкі праводзіцца кансультацыя з мастаком-рэстаўратарам.

Метад і месца маркіроўкі павінны быць абраны такім чынам, каб пазбегнуць выпадковага выдалення ідэнтыфікацыйнага нумара з прадмета. Ідэнтыфікацыйны нумар павінен быць нанесены (прымацаваны) на прадмет бяспечным для прадмета метадам, які не пашкодзіць прадмет.

У выпадку, калі прадмет складаецца з некалькіх матэрыялаў, для маркіроўкі выбіраецца месца, на якім можа быць выкарыстаны самы бяспечны спосаб маркіроўкі. Патрэбна пазбягаць нанясення маркіроўкі на фізічна нестабільныя паверхні і пашкоджаныя месцы (расколіны, надрывы, карозію, месцы адслаення матэрыялу і да т.п.). Прадметы вялікага памеру варта маркіраваць больш чым у адным месцы і суправаджаць маркіроўку ярлыком (ярлыкамі). Калі немагчыма паставіць маркіроўку непасрэдна на паверхню прадмета (па прычыне яго малога памеру або асаблівасцей матэрыялу), маркіруецца ўпакоўка дадзенага прадмета.

Захаванне, выкарыстанне, рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў без маркіроўкі не дапускаецца.

16. Да руху музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў адносяцца дзеянні па перадачы і выключэнні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама па аднясенні навукова-дапаможных матэрыялаў да музейных прадметаў, сыравінных матэрыялаў – да музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў.

17. Перадача музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў можа ажыццяўляцца ўнутры музея або ад аднаго музея да іншага музея і ад музея да іншай юрыдычнай асобы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці за яе межамі.

18. Перадача музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў унутры музея (унутрымузейны рух) складаецца з выдачы і звароту музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў паміж работнікамі музея ў межах музея.

Унутрымузейны рух можа ажыццяўляцца ў мэтах:

стварэння і адкрыцця экспазіцый на падставе загада кіраўніка музея;

перадачы на часовае захоўванне ўпаўнаважанай асобе іншай юрыдычнай асобы на падставе загада кіраўніка музея;

правядзення работ па кансервацыі і рэстаўрацыі або звароту пасля правядзення гэтых работ на падставе рашэння (пратакола) рэстаўрацыйнага савета або іншай упаўнаважанай камісіі музея;

пераводу з адной музейнай калекцыі ў іншую на падставе рашэння (пратакола) ФЗК і прапановы музейнага работніка з тлумачэннямі і аргументацыяй;

іншых мэтах на падставе загада кіраўніка музея.

У дакументах, на падставе якіх ажыццяўляецца ўнутрымузейны рух, адлюстроўваюцца тэрміны выдачы і звароту музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

Пры ажыццяўленні ўнутрымузейнага руху афармляюцца акты выдачы на часовае захоўванне па форме згодна з дадаткам 5 да пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2016 г. № 71, а таксама могуць афармляцца акты перадачы з адной музейнай калекцыі ў іншую, акты прыёму на матэрыяльна-адказнае захоўванне, тапаграфічныя вопісы, павітрынныя вопісы, вопісы пастаянных і часовых экспазіцый, рэстаўрацыйны пашпарт, іншыя дадатковыя ўліковыя дакументы (далей – дакументы ўнутрымузейнага руху).

Дакументы ўнутрымузейнага руху падпісваюцца галоўным захавальнікам музейнага фонду і зацвярджаюцца ў парадку, вызначаным ва ўнутрымузейнай інструкцыі. Парадак падпісання і зацвярджэння дакументаў унутрымузейнага руху ў музеях, дзе прадугледжаны дэцэнтралізаваны ўлік у сувязі з наяўнасцю філіялаў (іншых адасобленых структурных падраздзяленняў), вызначаецца ва ўнутрымузейнай інструкцыі з улікам штатнага раскладу музея і асаблівасцей ажыццяўлення музейнай дзейнасці.

Парадак ажыццяўлення кантролю за своечасовым вяртаннем музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў вызначаецца ва ўнутрымузейнай інструкцыі.

19. Перадача музейных прадметаў і (або) навукова-дапаможных матэрыялаў ад аднаго музея да іншага музея і ад музея да іншай юрыдычнай асобы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці за яе межамі ажыццяўляецца на падставе дагавора з забеспячэннем выканання патрабаванняў, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 172 і пунктам 2 артыкула 222 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Пры ажыццяўленні перадачы, прадугледжанай часткай першай дадзенага пункта, складаюцца акт перадачы на пастаяннае захоўванне або акт выдачы на часовае захоўванне ці акт звароту з часовага захоўвання па формах згодна з дадаткамі 4–6 да пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2016 г. № 71.

20. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца на падставе рашэння Міністэрства культуры па прычынах і ў выпадках, прадугледжаных пунктамі 2 і 3 артыкула 173 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Пры выключэнні музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь:

адпаведны запіс у кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай інвентарнай кнізе) закрэсліваецца;

музейны прадмет падлягае знішчэнню з афармленнем адпаведнага акта.

21. Выключэнне навукова-дапаможнага або сыравіннага матэрыялу з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў або з фонду сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца на падставе рашэння кіраўніка музея, якое прымаецца на падставе рашэння ФЗК (на падставе рашэння кіраўніка музея, прымаемага самастойна, – у выпадку адсутнасці ФЗК), па прычынах:

страты навуковай, гістарычнай, мемарыяльнай, мастацкай і (або) эстэтычнай вартасці;

крадзяжу, які пацвярджаны дакументамі адпаведных дзяржаўных органаў;

аднясення да музейных прадметаў;

незваротнага разбурэння або пашкоджання ў такой ступені, што робіць немагчымым рэстаўрацыю, якія пацверджаны рашэннем рэстаўрацыйнага савета або іншай упаўнаважанай камісіі музея;

перадачы на пастаяннае захоўванне ў іншы музей;

вяртання ўласніку ў адпаведнасці з судовым рашэннем;

страты або знішчэння ў выніку надзвычайных сітуацый або ўзброенага канфлікту ці па іншых прычынах.

Пры выключэнні навукова-дапаможнага або сыравіннага матэрыялу:

адпаведны запіс у кнізе ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў або кнізе ўліку фонду сыравінных матэрыялаў закрэсліваецца;

навукова-дапаможны або сыравінны матэрыял падлягае знішчэнню з афармленнем адпаведнага акта.

22. Знішчэнне выключаных музейных прадметаў, навукова-дапаможных або сыравінных матэрыялаў і афармленне актаў аб іх знішчэнні ажыццяўляецца камісіяй, у склад якой уключаюцца галоўны захавальнік музейных фондаў (пры яго адсутнасці – асоба, якая яго замяшчае) і не менш за тры музейныя работнікі (пры іх адсутнасці – іншыя асобы, якія вызначаюцца кіраўніком музея). Склад камісіі вызначаецца загадам кіраўніка музея.

Захоўванне і выкарыстанне выключаных музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, перадача іх трэцім асобам і любыя віды здзелак з гэтымі прадметамі, матэрыяламі не дапускаюцца.

Выкарыстанне ідэнтыфікацыйных нумароў, вызваленых пасля выключэння музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, для рэгістрацыі іншых музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў не дапускаецца.

23. Аднясенне навукова-дапаможных матэрыялаў да музейных прадметаў, сыравінных матэрыялаў – да музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў ажыццяўляецца па рашэнні ФЗК (пры яе наяўнасці) або кіраўніка музея.

Навукова-дапаможны матэрыял можа быць аднесены да музейных прадметаў у выпадку, калі прынята рашэнне ўключыць навукова-дапаможны матэрыял у асноўны або абменны фонд музея пасля складання дакладнай навукова абгрунтаванай атрыбуцыі і калі навукова-дапаможны матэрыял адпавядае крытэрыям музейнага прадмета, але памылкова аднесены да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

Сыравінны матэрыял можа быць аднесены да навукова-дапаможнага матэрыялу або музейнага прадмета, калі прынята рашэнне ўключыць гэты прадмет у фонд навукова-дапаможных матэрыялаў, асноўны фонд або абменны фонд. Такое рашэнне можа быць прынята пасля апрацоўкі матэрыялу, у выпадку, калі сыравінны матэрыял адпавядае крытэрыям навукова-дапаможнага матэрыялу або музейнага прадмета і памылкова быў аднесены да фонду сыравінных матэрыялаў.

Пасля прыняцця рашэння аб аднясенні навукова-дапаможнага матэрыялу да музейнага прадмета, сыравіннага матэрыялу – да музейнага прадмета або навукова-дапаможнага матэрыялу ажыццяўляецца рэгістрацыя ў адпаведнай кнізе ўліку (кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай інвентарнай кнізе), кнізе паступленняў музейных прадметаў абменнага фонду, кнізе ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў) з наданнем новага ідэнтыфікацыйнага нумара. Рэгістрацыя ў кнізе ўліку робіцца з улікам актуальнага навуковага апісання і стану захаванасці прадмета (матэрыялу). У абавязковым парадку ўносяцца змены ў маркіроўку (закрэсліваецца стары ідэнтыфікацыйны нумар касым крыжам (пры гэтым стары ідэнтыфікацыйны нумар павінен добра чытацца), побач ставіцца новы ідэнтыфікацыйны нумар), а таксама ў іншыя неабходныя ўліковыя дакументы.

Парадак афармлення ўліковых дакументаў пры аднясенні навукова-дапаможнага матэрыялу да музейнага прадмета, сыравіннага матэрыялу – да музейнага прадмета або навукова-дапаможнага матэрыялу ўстанаўліваецца ўнутрымузейнай інструкцыяй.

ГЛАВА 3
КАТАЛАГІЗАЦЫЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ І СЫРАВІННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

24. Каталагізацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў (далей – каталагізацыя) ажыццяўляецца шляхам стварэння, вядзення і функцыянавання каталогаў музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў (далей – каталогі музея) і ўключае апрацоўку звестак аб музейных прадметах, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялах, іх групоўку, сістэматызацыю, дакументальную фіксацыю і актуалізацыю.

25. Каталогі музея прадстаўляюць сабой сістэматызаваныя анатаваныя пералікі музейных калекцый, якія адлюстроўваюць склад існуючага збору музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, і садзейнічаюць яго рацыянальнаму выкарыстанню ў музейнай дзейнасці. Каталогі музея ствараюцца на аснове класіфікацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама храналагічнага, геаграфічнага, тэматычнага і іншых крытэрыяў.

26. Тэрміны, неабходныя для апрацоўкі звестак аб музейных, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялах пры ажыццяўленні каталагізацыі, улічваюцца пры фарміраванні планаў і графікаў працы музейных работнікаў і вызначаюцца з улікам працаёмкасці і складанасці апрацоўкі; тыпу і віду музейнага прадмета, навукова-дапаможнага і сыравіннага матэрыяла; унікальнасці, рэдкасці музейнага прадмета, наяўнасці або адсутнасці яго аналага ў музейным зборы; ступені вывучанасці музейнага прадмета профільнай навуковай дысцыплінай і колькасці навуковых публікацый па тэматыцы вывучэння; спосабу і тэхналогіі вытворчасці; наяўнасці або адсутнасці правенансу, перакладу дакументаў, кніг, надпісаў на помніках, зробленых на замежных мовах; колькасці прадметаў і іншых фактараў.

27. Пры складанні каталогаў музеяў забяспечваецца выкананне адзіных планаў апісання кожнага музейнага прадмета, навукова-дапаможнага і сыравіннага матэрыяла, сапраўднасць і адназначнасць разумення інфармацыі.

28. Каталагізацыя ажыццяўляецца ў наступных формах:

электронныя каталогі музея;

друкаваныя каталогі музея;

каталогі музея для публікацыі.

Электронныя каталогі музея ствараюцца і вядуцца праз АМС на матэрыяльным носьбіце інфармацыі ў парадку, вызначаным ва ўнутрымузейнай інструкцыі з улікам асаблівасцей складу музейных фондаў, колькасці музейных прадметаў і колькасці музейных работнікаў музея.

Друкаваныя каталогі музея адносяцца да навуковых, навукова-даведачных і навукова-папулярных выданняў і ствараюцца ў мэтах увядзення ў навуковы зварот і папулярызацыі музейнай калекцыі. У друкаваныя каталогі музея ўключаюцца гісторыя фарміравання і паходжання музейнай калекцыі, гістарычны або музеязнаўчы нарыс, класіфікацыйная схема музейнай калекцыі, навукова-даведачны апарат, ілюстрацыі, біяграфіі аўтараў, тэрміналагічныя слоўнікі, бібліяграфія і іншыя звесткі, якія датычацца музейнай калекцыі. Уключэнне ў друкаваныя каталогі музея службовай інфармацыі не дапускаецца. Падрыхтоўка да друку каталогаў музея ўваходзіць у план працы навукова-фондавых аддзелаў або навуковых супрацоўнікаў, адказных за захаванне музейнай калекцыі.

Каталогі музея для публікацыі могуць распрацоўвацца ў формах каталога музейнай калекцыі, каталога пастаяннай або часовай экспазіцыі, прадметнага каталога па тыпах і відах музейных прадметаў, каталога-вызначальніка, даведачнага каталога, каталога кляйма, знакаў, экслібрысаў або ў іншых формах, вызначаемых музеем.

ГЛАВА 4
НАВУКОВАЯ АПРАЦОЎКА МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

29. Навуковая апрацоўка музейных прадметаў накіравана на падрыхтоўку музейных прадметаў да ўвядзення ў навуковы зварот у якасці першакрыніц навуковых ведаў, а таксама для іх прэзентацыі ў экспазіцыях музея і папулярызацыі як часткі культурнай спадчыны.

30. Навуковая апрацоўка музейных прадметаў, а таксама публікацыі аб іх, увядзенне іх у навуковы зварот і прадастаўленне вынікаў навуковых даследаванняў на канферэнцыях у музеі і іншых навуковых і вучэбных установах даручаецца навуковым супрацоўнікам.

31. Пры ажыццяўленні навуковай апрацоўкі выкарыстоўваецца методыка навуковага вывучэння і апісання з выкарыстаннем сучасных навуковых публікацый, энцыклапедый, даведнікаў, слоўнікаў, навукова-метадычных рэкамендацый, дакладнай і аўтарытэтнай інфармацыі, падрыхтаванай супрацоўнікамі айчынных і замежных музеяў, даследчых устаноў, бібліятэк і архіваў.

32. Навуковы пашпарт (картка навуковага апісання) музейных прадметаў (далей – навуковы пашпарт) з’яўляецца вынікам навуковай апрацоўкі музейнага прадмета, складаецца на падставе інфармацыі АМС, мае стандартную форму. Да навуковага пашпарта дадаюцца фотаздымкі, якія фіксуюць знешні выгляд музейнага прадмета з усіх бакоў, клеймы, знакі, надпісы, подпісы, якія маюцца на музейным прадмеце, а таксама стан яго захаванасці.

33. Працэдура складання, зацвярджэння і захоўвання навуковых пашпартоў вызначаецца ва ўнутрымузейнай інструкцыі.

ГЛАВА 5
ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ І СЫРАВІННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

34. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў прадстаўляе сабой комплекс мер, які ўключае:

стварэнне сістэмы захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у фондасховішчах;

забеспячэнне выканання рэжымаў захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

стварэнне належных умоў захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у экспазіцыйных і выставачных залах;

перыядычную зверку наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з уліковымі дакументамі;

прафілактычны агляд музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

забеспячэнне належнай аховы капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў музея;

забеспячэнне фондасховішчаў, экспазіцыйных і выставачных залаў адпаведным абсталяваннем;

забеспячэнне належнай упакоўкі пры транспарціроўцы музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

35. Стварэнне сістэмы захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у фондасховішчах (далей – сістэма захоўвання) ажыццяўляецца шляхам арганізацыі паасобнага закрытага, комплекснага закрытага і (або) комплекснага адкрытага захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў. Выбраная сістэма захоўвання вызначаецца ва ўнутрымузейнай інструкцыі.

36. Пры паасобнай закрытай сістэме захоўвання ў абавязковым парадку забяспечваецца захаванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у прамаркіраванай упакоўцы (скрыначцы або зіп-пакеце), каб пазбегнуць драпін і прамога судакранання прадметаў паміж сабой.

Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы ў індывідуальных упакоўках складаюцца ў скрыні, у якіх выкладаюцца ў адзін шэраг, каб пазбегнуць ціску прадметаў адзін на адзін. У час іх захоўвання неабходна забяспечваць падтрымку па ўсёй плошчы, каб пазбегнуць надломаў і дэфармацый.

Пры паасобнай закрытай сістэме захоўвання павінна забяспечвацца выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктамі 37–47 дадзенай Тыпавой інструкцыі.

37. Захоўваць музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, якія адносяцца да антрапалагічных матэрыялаў (далей – атрапалагічныя матэрыялы), патрэбна наступным чынам:

кальцынаваныя косткі перад канчатковай запакоўкай неабходна прасушыць на папяровай аснове і захоўваць у зіп-пакетах з размяшчэннем маркіроўкі на зіп-пакеце звонку ці на этыкетцы, якая ўкладаецца ўнутр ва ўласны зіп-пакет, каб не дапусціць кантакту паміж прадметам і этыкеткай;

касцякі перад канчатковай запакоўкай неабходна прасушыць на папяровай аснове, пазбягаючы ўздзеяння прамых промняў сонца і захоўваць у драўляных ці папяровых скрынях па прынцыпе: адзін індывід у асобнай скрыні, пры гэтым пры добрай захаванасці касцякоў уліковую інфармацыю можна змяшчаць непасрэдна на костках, пры дрэннай захаванасці ўліковая інфармацыя змяшчаецца на этыкетцы і ўкладаецца да кожнай прынятай адзінкі;

чарапы неабходна захоўваць у шафах, на паліцах і пакрываць чыстай нефарбаванай баваўнянай тканінай; найбольш каштоўныя ў навуковых адносінах і крохкія чарапы павінны захоўвацца ў асобных скрынях альбо глыбокіх латках накрытымі; дробныя косткі ступняў і кісцей лепш захоўваць у асобных скрынках;

зборы валасоў прамываюцца эфірам і захоўваюцца ў шкляных прабірках, якія шчыльна закаркоўваюцца ватай.

У працэсе захоўвання антрапалагічных матэрыялаў вядзецца пастаянны ўлік змянення вагі (працэс усушкі). Перад узважваннем і прыняццем у фонды антрапалагічныя матэрыялы неабходна ачысціць ад пяску чыстымі шчоткамі і іншымі прыборамі ў латэксных неапудраных пальчатках.

38. Захоўваць сыравінныя матэрыялы, якія ўяўляюць сабой прызначаныя для лабараторных даследаванняў пробы (ўзоры), патрэбна наступным чынам:

пробы (узоры) захоўваюцца ў тых жа ёмістасцях, у якіх яны былі перададзены ў фонд сыравінных матэрыялаў, за выключэннем выпадкаў, вызначаных у абзацы трэцім гэтага пункта;

перапакоўка проб (узораў) у іншую ёмістасць дазваляецца ажыццяўляць з абавязковым выкарыстаннем латэксных неапудраных пальчатак толькі ў выпадках, калі пробы на месцы даследавання былі ўзяты з парушэннем правілаў збору проб (узораў), альбо калі яны паступілі ва ўпакоўцы, якая не здольна забяспечыць доўгатэрміновае і герметычнае захаванне;

уліковая і палявая інфармацыя наносіцца на ёмістасць звонку, у якую ўпакоўваецца (перапакоўваецца) проба (узор), альбо на этыкетку, якая ўкладаецца ўнутр ёмістасці, але без судакранання з пробай (узорам): этыкетка змяшчаецца ў асобны пакунак, проба (узор) у іншы пакунак або скрыню, а пасля ўсё агулам у скрыню ці іншую ёмістасць.

39. Пры захоўванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з улікам матэрыялаў, з якіх яны зроблены, забяспечваюцца наступныя ўмовы:

аўдыёвізуальныя помнікі абараняюцца ад атмасферных забруджвальнікаў і рэактыўных хімічных рэчываў у асяроддзі (двухвокіс серы, азон, двухвокіс азоту, пераксіды), якія прыводзяць да незваротнага акіслення паверхняў гэтых матэрыялаў, разбурэння фарбавальнікаў, выцвітання і затухання фарбаў, крохкасці і змены колеру асновы фотаадбіткаў і негатываў, карозіі металаў, разбурэння магнітых стужак і іншых пашкоджанняў;

чорна-белыя негатывы, стужкі і дыяпазітывы захоўваюцца ў сухім асяроддзі ў асобным памяшканні або адмысловых шафах;

каляровыя негатывы, стужкі, дыяпазітывы, фотаздымкі, кейсавыя фотаздымкі захоўваюцца ў сухім асяроддзі пры нізкіх тэмпературах у асобным памяшканні або адмысловых шафах;

кейсавыя фатаграфічныя матэрыялы (дагератыпы, амбратыпы, фератыпы) захоўваюцца гарызантальна ў індывідуальных скрыначках адпаведнага памеру, зробленых з бескіслотных матэрыялаў, з выкарыстаннем пракладкі з мембраннага мяккага матэрыялу для фіксацыі кейсавага фатаграфічнага матэрыялу ў скрыначцы;

негатывы і дыяпазітывы захоўваюцца асобна ад іншых фатаграфічных матэрыялаў, вертыкальна ў металічных шафах са скрынямі тыпу каталожных, кожны негатыў і дыяпазітыў – у асобным канверце з тоўстай паперы тыпу крафт або бескіслотнай з пазначэннем на вонкавым баку канверта маркіроўкі, анатацыі і пры неабходнасці з замацаваннем выявы;

пашкоджаныя негатывы на шкле захоўваюцца гарызантальна ў індывідуальных скрыначках;

фотаздымкі на паспарту, пашкоджаныя фотаздымкі і рэдкія каштоўныя фотаздымкі захоўваюцца ў індывідуальнай упакоўцы адпаведнага памеру;

альбомы з фотаздымкамі захоўваюцца ў вертыкальным стане, паміж аркушамі фотаальбома кладуцца аркушы з мікалентнай паперы, у выпадку асобнага захоўвання фотаздымкаў і альбома, у якім яны паступілі ў музей, альбом захоўваецца гарызантальна ў асобнай скрынцы;

кінастужкі захоўваюцца ў металічных стандартных скрынях, стужкі з гуказапісамі – у спецыяльных кардонных скрынях, відэастужкі, CD, DVD – у пластмасавай упакоўцы;

грампласцінкі захоўваюцца ў індывідуальных канвертах, у шафах – вертыкальна, пры гэтым паліцы шафаў падзяляюцца перагародкамі на адсекі, каб пласцінкі стаялі строга вертыкальна і не аказвалі ціск адна на адну (у адным адсеку захоўваюць не больш за 12 пласцінак);

магнітныя стужкі захоўваюцца ў індывідуальнай упакоўцы і ў спецыяльна зробленых кардонных скрынях вертыкальна на драўляных стэлажах;

карціны і абразы, якія з’яўляюцца кампазітнымі прадметамі, якія складаюцца з рам, падрамнікаў, палатна, драўлянай асновы, пігментаў арганічнага і неарганічнага паходжання, лаку, металічных дэталяў, захоўваюцца ў стабільных умовах і абараняюцца ад рэзкіх хістанняў тэмпературы і вільготнасці;

металічныя вырабы захоўваюцца ў закрытых шафах у сухім, чыстым асяроддзі, а ў выпадку захоўвання металічных вырабаў на адкрытых паліцах яны павінны закрывацца ад пылу тканінай ці мікалентнай паперай або знаходзіцца пад каўпакамі (гадзіннікі, кандэлябры, настольныя ўпрыгожанні);

нумізматыка і фалерыстыка захоўваецца ў шафах, абсталяваных плоскімі скрынямі-латкамі з гнёздамі для паасобнага гарызантальнага захоўвання прадметаў, або ў шафах з шуфлядамі адпаведнага памеру для вертыкальнага захоўвання прадметаў у канвертах з тоўстай паперы, або індывідуальных скрыначках.

40. Забеспячэнне захоўвання музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў з ліку кніг і сшытых дакументаў (альбомаў, атласаў, падшывак газет і часопісаў, архіўных дакументаў) (далей – кнігі) ажыццяўляецца наступным чынам:

кнігі на паліцах захоўваюцца строга вертыкальна або гарызантальна ў стосах (не больш за 2–3 кнігі ў адным стосе);

гарызантальнае захоўванне вызначаецца для негабарытных кніг, кніг вялікіх памераў, кніг у слабых і пашкоджаных пераплётах;

не дапускаецца выцягваць кнігі з сярэдзіны стоса, спачатку прыбіраюцца верхнія кнігі па чарзе, пакуль не будзе дасягнуты неабходны прадмет;

у выпадку вертыкальнага размяшчэння кнігі павінны стаяць дастаткова блізка, каб забяспечваць падтрымку адна адной, але дастаткова свабодна, каб можна было лёгка дастаць адзін прадмет, не пашкодзіўшы суседнія;

па магчымасці кнігі размяшчаюцца на паліцах у адпаведнасці з іх памерам і матэрыяламі вокладкі (скура, тканіна, папера);

забараняецца выкарыстоўваць буферныя матэрыялы паміж прадметамі;

не дапускаецца захоўванне кніг у футаралах, якія садзейнічаюць сціранню вокладкі пры неабходнасці даставаць кнігу з яго;

найбольш каштоўныя кнігі захоўваюцца асобна ад астатніх, абгорнутымі ў бескіслотныя матэрыялы, у адмысловых скрынях або шуфлядах;

кнігі, якія маюць значныя механічныя пашкоджанні, захоўваюцца асобна ад астатніх у індывідуальных упакоўках (скрынях, шуфлядах), каб не дапусціць новых пашкоджанняў і не згубіць фрагментаў кнігі, пакуль яны чакаюць рэстаўрацыі;

выкарыстоўваюцца буферныя ўпаковачныя матэрыялы на паверхнях музейнага абсталявання і ў траспарціровачных скрынях, каб пазбегнуць з’яўлення драпін на вокладцы кнігі.

41. Захаванне музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў з ліку выпадковых знаходак (гербарыі, эфемеры, пёры для пісьма, запіскі, укладышы і да т.п.) у кнігах ажыццяўляецца з улікам наступных правілаў:

нельга пазбаўляцца ад выпадковых знаходак у кнігах;

знаходкі захоўваюцца асобна ад кнігі ў прамаркіраванай упакоўцы, на якой пазначаецца ідэнтыфікацыйны нумар кнігі (каб захаваць сувязь з прадметам, у якім знаходка была знойдзена) і ўся інфармацыя, звязаная з часам, месцам і падрабязнасцямі выяўлення дадзенай знаходкі;

дапускаецца захаванне знаходак разам з кнігай, але ў гэтым выпадку іх трэба пералажыць буферным матэрыялам, каб ізаляваць знаходку ад старонак кнігі;

інфармацыя аб такіх знаходках абавязкова пазначаецца ў электронным каталозе і ўліковай дакументацыі, звязанай з прадметам, у якім знаходка была знойдзена, або па рашэнні ФЗК можа разглядацца як самастойны прадмет з уласным ідэнтыфікацыйным нумарам.

42. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, зробленых з сінтэтычных палімераў (далей – палімеры), ажыццяўляецца ў халоднай, цёмнай, сухой прасторы, у памяшканні з добрай вентыляцыяй і сістэмай фільтрацыі паветра. Не дапускаецца іх кантакт з растваральнікамі, лакамі, фарбамі і іх парамі, а таксама кіслотамі. Чыстка палімераў павінна ажыццяўляцца ў сухіх умовах пыласосам без выкарыстання абразіўных і хімічных сродкаў для чысткі.

Не дапускаецца дакрананне палімераў да іншых прадметаў і (або) адзін да аднаго. У якасці бар’ераў выкарыстоўваюцца буферныя матэрыялы. Злаякасныя палімеры, да вонкавых прыкмет якіх можна аднесці ліпкую паверхню, своеасаблівы пах (кіслы, сярністы), крышэнне само па сабе, утварэнне вільготнасці на паверхні без прычыны, захоўваюцца асобна, каб пазбегнуць небяспечных для іншых прадметаў вылучэнняў пары і рэчыва. Пры захоўванні палімераў патрэбна трымацца стабільных значэнняў адноснай вільготнасці паветра ў межах дапушчальнага дыяпазону. Для палімераў з высокай рызыкай пашкоджання, а таксама для пашкоджаных палімераў павінна арганізоўвацца халоднае захоўванне.

Палімеры, якія адносяцца да гнуткіх пластмас, захоўваюцца з выкарыстаннем адпаведных канструкцый, якія дазваляюць падтрымліваць правільную форму і не дазваляюць зацвярдзець у няправільнай форме.

43. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з пергаменту, футра і скуры не дапускаецца ў цёплых вільготных умовах, якія могуць справакаваць з’яўленне плесні, выклікаць пацямненне паверхні, змяненне колераў, дэфармацыю. Патрэбна забяспечваць добрую цыркуляцыю паветра і пазбягаць скучанасці пры захоўванні, каб прадухіліць з’яўленне плесні. Захоўванне ажыццяўляецца абавязкова ў цемры ў адмысловых чахлах, скрынях і іншай буфернай упакоўцы, абароненых ад пранікнення пылу закрытых шафах, пры вытворчасці якіх не ўжываліся драўнянастружкавыя пліты.

Каб пазбегнуць дэфармацыі і механічных пашкоджанняў, падтрымаць форму, такія скураныя вырабы, як абутак, галаўныя ўборы, сумкі і іншыя, захоўваюцца з адпаведнай унутранай падтрымкай, якая забяспечваецца буфернымі матэрыяламі або адмысловымі канструкцыямі і прыстасаваннямі.

44. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з ліку тэкстыльных вырабаў (далей – тэкстыльныя вырабы) ажыццяўляецца ў глухіх шафах, гардэробах, камодах, куфрах, скрынях у мэтах абароны ад святла, пылу і пранікнення біялагічных шкоднікаў. Уключэнне святла ў фондасховішчы, у якім захоўваецца тэкстыльныя вырабы, дапускаецца толькі ў выпадку працоўнай неабходнасці з забеспячэннем максімальнай абароны тэкстыльных вырабаў ад ультрафіялетавых промняў: патрэбна выкарыстоўваць УФ-фільтры на ўсіх крыніцах святла (вокнах, лямпах), пазбягаць уздзеяння прамога сонечнага святла. Памяшканне, якое выкарыстоўваецца для захоўвання тэкстыльных вырабаў, павінна мець добрую вентыляцыю.

Захоўванне тэкстыльных вырабаў, якія ўяўляюць сабой вопратку, ажыццяўляецца вертыкальна (у падвешаным стане), пры гэтым прастору для захоўвання нельга перагрувашчваць. Вопратка размяшчаецца на вешалках. Унутраную частку рукавоў вопраткі (пры наяўнасці) падтрымліваюць бескіслотнай тканінай. Кожны прадмет вопраткі размяшчаецца ў чахол з тканіны, які абараняе ад пылу і забруджванняў.

Захоўванне тэкстыльных вырабаў, зробленых са старых тканін або якія адносяцца да вопраткі (вытворчасці да пачатку ХХ ст.), вексілалогіі, выяў і надпісаў, зробленых фарбамі, культавага адзення, трыкатажных вырабаў, упрыгожаных вырабаў (бісерам, футрам і іншым), вырабаў з залатым, срэбным, жамчужным і іншым рэльефным шыццём, вырабаў са слабымі плечавымі швамі, ажыццяўляецца гарызантальна (у плоскасці). Пры гарызантальным захоўванні дадзеных тэкстыльных вырабаў:

забяспячваецца падтрымка ўсяму вырабу;

колькасць складак павінна быць мінімальнай, пры гэтым складкі перакладаюцца бескіслотнай папіроснай паперай або нефарбаванай баваўнянай тканінай і падлягаюць рэгулярнаму пераразмеркаванню;

не дапускаюцца перагіны;

выкарыстоўваюцца скрыні вялікіх памераў з накрыўкай з хімічна стабільных матэрыялаў, пры гэтым скрыні размяшчаюцца на стэлажах або на паліцах і шуфлядах у закрытых шафах.

Не дапускаецца складаць тэкстыльныя вырабы адзін на адзін. Калі пазбегнуць гэтага немагчыма, патрабуецца выкарыстоўваць буфер – бескіслотную паперу або тканіну паміж вырабамі, а самыя цяжкія вырабы класці на дно.

Захоўванне ў скрутках ажыццяўляецца для плоскіх або двухмерных тэкстыльных вырабаў: дываноў, шпалер, ручнікоў, карунак і да т.п. У скрутках не захоўваюцца тэкстыльныя вырабы:

якія знаходзяцца ў дрэнным стане, са слабымі валокнамі, страчанымі фрагментамі;

з цвёрдым дэкорам на паверхні, схільным да трэшчын пры згінанні;

якія складаюцца з некалькіх слаёў;

якія не скручваюцца як адно цэлае.

45. Захоўваць музейныя прадметы або навукова-дапаможныя матэрыялы, якія з’яўляюцца галаўнымі ўборамі, патрэбна ў шафах і ў асобных для кожнага вырабу скрынях з кардону або фанеры. Каб галаўныя ўборы не страцілі сваёй формы, яны набіваюцца мікалентнай паперай або захоўваюцца на балванках з устойлівага і бяспечнага матэрыялу.

46. Захоўваць музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, якія ўяўляюць сабой гербарыі, неабходна ў папках і закрытых шафах. Папкі з гербарыямі ўкладаюцца ў скрыні з накрыўкамі, якія герметызуюцца ліпкімі стужкамі. У такіх выпадках скрыні магчыма захоўваць на стэлажах.

Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, якія ўяўляюць сабой біягрупы, вадкасныя прэпараты і ўзоры дрэвавых парод (далей – прадметы біялагічных калекцый), захоўваюцца ў закрытых шафах. Прадметы біялагічных калекцый трэба абараняць ад механічных пашкоджанняў, бачнага святла і ультрафіялетавага выпрамянення, забруджванняў, біялагічных шкоднікаў, падтрымліваць стабільны тэмпературна-вільготнасны рэжым.

47. Для захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія ўяўляюць сабой набітых тушак птушак і млекакормячых, выкарыстоўваць спецыяльныя куфры: куфры з верхняй накрыўкай, якая герметычна зачыняецца (для тушак буйных млекакормячых (лісіца і больш вялікія жывёлы) і набітых тушак буйных птушак (арлы, жоравы і іншыя), або куфры з дзверцамі па баках і скрынямі-латкамі, якія выцягваюцца.

У куфрах таксама могуць захоўвацца невялікія чарапы.

Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, якія з’яўляюцца мікраскапічнымі прэпаратамі, захоўваюцца ў скрынках з гнёздамі і пад шклом альбо на планшэтах адпаведных памераў з ячэйкамі пад шкло.

Для захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія адносяцца да энтамалагічных калекцый, выкарыстоўваюцца спецыяльныя шафы, якія шчыльна зачыняюцца, і скрыні, якія выцягваюцца.

48. Пры комплекснай закрытай сістэме захоўвання арганізуецца захаванне ў адным памяшканні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў розных тыпаў і відаў, зробленых з розных матэрыялаў.

Комплексная закрытая сістэма захоўвання выкарыстоўваецца ў музеях, якія маюць невялікія па памерах будынкі і фондасховішчы, а таксама невялікую колькасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія ўваходзяць у склад музейнага фонду.

Пры комплекснай закрытай сістэме захоўвання неабходна музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы падзяліць на групы захоўвання і размясціць у шафах, на адкрытых стэлажах, падвесіць на штангах і кранштэйнах у адпаведнасці з адчувальнасцю матэрыялаў да святла. Пры гэтым:

музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, адчувальныя да святла (папера, тканіны, фотаматэрыялы і іншыя) абавязкова размяшчаюцца ў закрытым святлонепранікальным абсталяванні;

недапушчальнае сумеснае захоўванне ў адной шафе музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія патрабуюць розных умоў захоўвання.

49. Пры комплекснай адкрытай сістэме захоўвання захаванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца ў адным або некалькіх спецыяльна падрыхтаваных фондасховішчах з адпаведным абсталяваннем, прыстасаваным для агляду калекцый наведвальнікамі.

Рашэнне аб неабходнасці стварэння комплекснай адкрытай сістэмы захоўвання прымаецца музеем самастойна, зыходзячы з наступных фактараў:

наяўнасць дастатковых плошчаў фондасховішчаў або асобных будынкаў, прызначаных для размяшчэння вялікай колькасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

рацыянальнасць абсталявання фондасховішча;

ступень вывучанасці музейных калекцый для арганізацыі сістэматычнага паказу.

50. У мэтах забеспячэння доўгатэрміновага захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у музеях устанаўліваюцца тэмпературна-вільготнасны, светлавы і біялагічны рэжымы і забяспечваецца іх выкананне.

51. Выкананне тэмпературна-вільготнаснага рэжыму забяспечваецца наступным чынам:

неабходна прытрымлівацца дыяпазонаў дапушчальных значэнняў адноснай вільготнасці паветра і тэмпературы ў час захоўвання і экспанавання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў згодна з дадаткам 1;

пры немагчымасці выканання дыяпазонаў дапушчальных значэнняў адноснай вільготнасці паветра і тэмпературы ў час захоўвання і экспанавання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, прадугледжаных дадаткам 1, значэнні тэмпературы і вільготнасці падтрымліваюцца ў межах +18 + 1°С, 55 + 5 % адноснай вільготнасці паветра, пры гэтым дапускаецца ў залежнасці ад матэрыялаў, з якіх зроблены музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, у кожным асобным выпадку зыходзіць са значэнняў, максімальна набліжаных да аптымальных, асабліва калі сярод музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў знаходзяцца надзвычай адчувальныя музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы да кліматычных умоў;

пры захоўванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія адносяцца да кампазітных прадметаў (прадметаў, якія складаюцца з некалькіх матэрыялаў), трэба выбіраць тэмпературна-вільготнасны рэжым, прыдатны для найбольш няўстойлівага матэрыялу, і практыкаваць частыя прафілактычныя агляды;

пры захоўванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, зробленых з гіграскапічных матэрыялаў (дрэва, раслінныя матэрыялы, папера, косць, рог, скура і іншыя), трэба трымацца стабільных значэнняў адноснай вільготнасці, а таксама не дапускаць павышэння адноснай вільготнасці вышэй за 60 % і ніжэй за 30 %;

не дапускаюцца рэзкія сутачныя і сезонныя хістанні, якія перавышаюць наступныя значэнні: +2 °С на працягу сутак; +5 °С на працягу года; +5 % на працягу сутак, +10 % на працягу года;

не дапускаюцца экстрэмальныя кліматычныя ўмовы: тэмпература вышэй за 25 °С, адносная вільготнасць паветра вышэй за 65 %, сутачныя хістанні +5 °C, +10 %, рэзкія сезонныя хістанні +10 °C, +25 %.

Пры наступленні ўмоў, пазначаных у абзацы сёмым часткі першай дадзенага пункта, патрабуецца прыняцце неадкладных мер па стабілізацыі тэмпературна-вільготнаснага рэжыму, каб не дапусціць дэградацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

52. Не дапускаецца захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў на адкрытым паветры, гаражах і іншых памяшканнях, у якіх немагчыма падтрымліваць тэмпературна-вільготнасны рэжым, за выключэннем аўтатранспарту, механічнага транспарту, буйнагабарытнага ўзбраення, манументальнай скульптуры, узораў металаканструкцый і будаўнічых матэрыялаў вялікага памеру, якія можна экспанаваць на адкрытым паветры пры ўмове абсталявання месца экспанавання ахоўнымі навесамі і павільёнамі.

53. Не дапускаецца размяшчэнне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, музейнага абсталявання ў месцах утварэння лакальнага мікраклімату: побач з ацяпляльнымі прыборамі, асушальнікамі, увільгатняльнікамі, каля вентыляцыі, кандыцыянераў, побач з асвятляльнымі прыборамі (асабліва лямпамі напальвання), на скразняках, каля знешніх сцен будынка.

54. Не дазваляецца ў памяшканнях музея, у якіх захоўваюцца музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, ажыццяўляць скразное праветрыванне (адначасова трымаць адчыненымі дзверы і вокны).

Дазваляецца паступовае праветрыванне (адчыняюцца толькі дзверы, або адчыняецца толькі фортка (пры наяўнасці сеткі ад насякомых) у выпадку, калі тэмпература паветра на вуліцы амаль роўная тэмпературы паветра ў памяшканні.

55. У мэтах рэгістрацыі тэмпературы і вільготнасці ў кожным фондасховішчы ці памяшканні, прыстасаваным пад фондасховішча, экспазіцыйным і выставачным залах, іншым памяшканні, у якім экспануюцца і захоўваюцца музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, павінны быць усталяваны прыборы для вымярэння тэмпературы і вільготнасці. Паказанні гэтых прыбораў не радзей за адзін раз у дзень фіксуюцца. Для дадзенай фіксацыі магчыма зацвярджэнне формы спецыяльнага журнала або іншага дадатковага ўліковага дакумента.

56. Кантроль за тэмпературна-вільготнасным рэжымам у фондасховішчах ажыццяўляецца галоўным захавальнікам музейнага фонду або адказным навуковым супрацоўнікам, а ў экспазіцыйных і выставачных залах – часовым адказным навуковым супрацоўнікам і (або) музейным наглядчыкам.

57. Светлавы рэжым забяспечваецца выкананнем узровеню асветленасці, які вымяраецца люксометрам (у люксах (лк) і падбіраецца ў залежнасці ад адчувальнасці да святла матэрыялаў, з якіх складаецца музейны прадмет, навукова-дапаможны або сыравінны матэрыял.

Не дазваляецца размяшчэнне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у месцах дасягальнасці прамых сонечных промняў, каля вокнаў, пад лямпачкамі напальвання.

58. Пры выкананні светлавога рэжыму:

музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, адчувальныя да святла, захоўваюцца ў цемры, закрытых шафах, а натуральнае святло ад вокнаў павінна быць заблакіравана праз зацямняльнае абсталяванне: фіранкі, жалюзі і іншае;

кантроль за светлавым рэжымам у фондасховішчах ажыццяўляецца галоўным захавальнікам музейнага фонду або адказным навуковым супрацоўнікам, а ў экспазіцыйных і выставачных залах у час наведавання музея наведвальнікамі – музейным наглядчыкам або часовым адказным навуковым супрацоўнікам.

59. Дазваляюцца наступныя светлавыя рэжымы ў час працы з музейнымі калекцыямі:

звычайны працоўны рэжым: да 50–75 люкс;

рэжым для агляду прадметаў: да 150 люкс;

асвятленне працоўнага стала: да 200 люкс;

у час даследавання дапускаецца ўзровень асветленасці да 1000 люкс на кароткі перыяд;

у час фатаграфавання і відэаздымкі дапускаецца ўзровень асветленасці да 1000 люкс на кароткі перыяд;

у час правядзення прац па рэстаўрацыі і кансервацыі дапускаецца ўзровень асветленасці да 2000 люкс на кароткі перыяд.

60. У мэтах выканання біялагічнага рэжыму неабходна выконваць наступныя дзеянні:

прадухіляць пранікненне біялагічных шкоднікаў у фондасховішчы і экспазіцыйныя залы;

ажыццяўляць захоўванне ў закрытых шафах і ўстойлівай да шкоднікаў упакоўцы;

рэгулярна апрацоўваць прамысловымі рэпелентамі музейнае абсталяванне ў фондасховішчах і экспазіцыйных залах, у якіх захоўваюцца або дэманструюцца музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, зробленныя з тэкстылю, воўны, футра, скуры;

адкрываць адзін раз на год, улетку, у сухое надвор’е шафы, камоды, куфры і скрыні, у якіх захоўваюцца музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, зробленыя з тэкстылю, воўны, футра, скуры, вызваляць ад размешчаных прадметаў і матэрыялаў, выдаляць пыл і забруджванні, абціраць, праветрываць і высушваць на працягу не менш чатырох гадзін; адначасова праветрываць прадметы і матэрыялы і зноў размяшчаць іх у пастаянныя месцы захоўвання з раскладзенымі рэпелентамі;

перад размяшчэннем у фондасховішчы новых музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў памяшчаць дадзеныя прадметы і матэрыялы ў ізалятар або асобнае памяшканне, у якім праводзіць іх прафілактычны агляд на прадмет біяпашкоджанняў, а таксама ў выпадку неабходнасці абеззаражанне і ачышчэнне ад забруджванняў; для праверкі на заражанасць насякомымі музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы вытрымліваць у ізалятары або асобным памяшканні не менш аднаго летняга сезона (з чэрвеня па жнівень);

перад размяшчэннем музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у экспазіцыйныя залы і перад зваротам іх на пастаяннае месца захоўвання забяспечыць правядзенне прафілактычнага агляду на прадмет біяпашкоджанняў;

не выкарыстоўваць упаковачны матэрыял з біяпашкоджаннямі, запылены, забруджаны, а таксама не дапускаць захавання такога матэрыялу ў фондасховішчы, экспазіцыйных залах, месцах часовага захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

рэгулярна праводзіць сухое прыбіранне пыласосам і вільготнае прыбіранне ў фондасховішчах і экспазіцыйных залах, пры гэтым пры правядзенні вільготнай прыборкі кроплі вады не павінны трапляць на паверхню музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

61. У мэтах своечасовага выяўлення біялагічных шкоднікаў, прыкмет іх актыўнасці і слядоў іх жыццядзейнасці, а таксама біялагічных пашкоджанняў саміх музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца штотыднёвае правядзенне агляду памяшканняў для захоўвання і дэманстрацыі музейных калецый, тэхнічных і службовых памяшканняў, сутарэнняў, гарышча, а таксама падлогі пад музейным абсталяваннем, кутоў памяшканняў.

62. Пры выяўленні біялагічных шкоднікаў і біялагічных пашкоджанняў музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, музейнага абсталявання, памяшканняў (плесня, насякомыя, грызуны) забяспечваецца правядзенне мерапрыемстваў па знішчэнні агентаў біяпашкоджанняў у будынках і памяшканнях музея, пры гэтым не дапускаецца выкарыстанне ядавітых прынад для знішчэння грызуноў, толькі пасткі.

63. У мэтах прадухілення забруджання паветра ў музеі цвёрдымі часціцамі (пылам), шкоднымі газамі (двухвокіс серы, азон, двухвокіс азоту), кіслотнымі парамі, якія могуць уступаць у хімічныя рэакцыі з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі, неабходна прытрымлівацца наступных правілаў:

устанавіць сістэму пылавыдалення і фільтрацыі паветра, рэгулярна мяняць фільтры;

выкарыстоўваць стабільныя будаўнічыя матэрыялы для інтэр’еру памяшканняў, дзе размяшчаюцца музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы;

вокны трымаць зачыненымі;

не праводзіць рамонтныя працы ў фондасховішчах, рэстаўрацыйных майстэрнях і іншых памяшканнях, у якіх размяшчаюцца музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, і побач з імі;

не захоўваць хімічныя рэчывы, чысцільныя сродкі, будаўнічыя матэрыялы, фарбы і іншае ў памяшканнях, у якіх знаходзяцца музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, і ў прасторы побач з дадзенымі памяшканнямі;

у аздабленні памяшканняў музея пазбягаць выкарыстання хімічна няўстойлівых матэрыялаў і матэрыялаў, якія прывабліваюць пыл;

выкарыстоўваць хімічна ўстойлівыя ўпаковачныя і мантажныя матэрыялы;

выкарыстоўваць хімічна ўстойлівыя матэрыялы для музейнага абсталявання;

экспанаваць і захоўваць музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы ў закрытых шафах і вітрынах;

праводзіць прафілактычныя агляды музейнага абсталявання, упакоўкі і саміх музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

праводзіць рэгулярнае прыбіранне памяшканняў і музейнага абсталявання.

64. У мэтах стварэння належных умоў захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у экспазіцыйных і выставачных залах трэба прытрымлівацца наступных правілаў:

ажыццяўляць экспанаванне ў закрытых вітрынах, рамах пад шклом, шкляных каўпаках;

не выкарыстоўваць у экспазіцыйных і выставачных залах натуральнае святло для асвятлення музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, адчувальных да святла;

рэгулярна апрацоўваць прамысловымі рэпелентамі музейнае абсталяванне ў экспазіцыйных і выставачных залах, у якіх захоўваюцца або дэманструюцца музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, зробленыя з тэкстылю, воўны, футра, скуры;

не выкарыстоўваць у экспанаванні і інтэр’еры экспазіцыйных і выставачных залаў матэрыялы, якія ствараюць спрыяльныя ўмовы для з’яўлення і распаўсюду біялагічных шкоднікаў (воўну, матэрыялы з варсістай, рыхлавалакністай, шурпатай паверхняй) або прывабліваюць пыл;

не дапускаць прыёму ежы, піцця, утрыманне раслін;

буфеты, кафэ, сталовыя, сувенірныя і кніжныя крамы, гардэробы і камеры захоўвання ручной паклажы, санітарныя вузлы, якія знаходзяцца ў будынку музея, павінны быць ізаляваны ад экспазіцыйных і выставачных залаў;

не дапускаць знаходжання наведвальнікаў у верхняй вопратцы, мокрым і брудным абутку;

не дапускаць рэзкіх змен тэмпературы, якія выклікаюць утварэнне воднага кандэнсату на паверхні прадметаў, што спрыяе прарастанню спор грыбоў, а таксама дае неабходную для жыццядзейнасці ваду некаторым насякомым;

не дапускаць павышэння вільготнасці вышэй за 65 %, што пры абмежаванай цыркуляцыі паветра прыводзіць да з’яўлення і росту плесні;

падтрымліваць рэкамендаваны мастаком-рэстаўратарам тэмпературна-вільготнасны рэжым для абеззаражаных музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў для папярэджання рэцыдыву пашкоджання цвіллю ці насякомымі;

абараняць музейнае абсталяванне ад забруджванняў і пылу;

падтрымліваць парадак у экспазіцыйных і выставачных залах, пазбягаць захламленасці.

65. Працягласць экспанавання і ўзровень асветленасці для розных музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў вызначаецца ў адпаведнасці з дадаткам 2.

Узровень асветленасці вышэйшы за той, які прадугледжаны ў дадатку 2, дапускаецца на кароткія перыяды ў наступных выпадках:

пры экспанаванні для наведвальнікаў сталага веку або тых, хто мае дрэнны зрок;

пры наяўнасці дробных і нізкакантрасных дэталяў на музейным прадмете, навукова-дапаможным і сыравінным матэрыяле;

пры экспанаванні дробных музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

пры экспанаванні цёмных музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

66. Праверка наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія экспануюцца, а таксама стан экспазіцыйных і выставачных залаў у пачатку і ў канцы рабочага дня фіксуецца матэрыяльна адказнымі навуковымі супрацоўнікамі і (або) музейнымі наглядчыкамі. Для дадзенай фіксацыі магчыма зацвярджэнне формы спецыяльнага журнала або іншага дадатковага ўліковага дакумента.

Перадача экспазіцыі ад дзённай аховы да начной (пры закрыцці музея) і наадварот (пры адкрыцці музея) ажыццяўляецца адказным дзяжурным або матэрыяльна адказнай асобай і музейнымі наглядчыкамі (ці спецыяльнай камісіяй) у адпаведнасці з унутрымузейнай інструкцыяй.

67. Перыядычная зверка наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з уліковымі дакументамі праводзіцца штогод, у музеях, музейны фонд якіх складае больш за тры тысячы музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, – у адпаведнасці з планам, які распрацоўваецца галоўным захавальнікам музейных фондаў і зацвярджаецца кіраўніком музея.

Вынікі зверкі наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў фіксуюцца ў акце зверкі, разглядаюцца і зацвярджаюцца на пасяджэнні ФЗК (пры яе наяўнасці). Акт зверкі ў абавязковым парадку павінен утрымліваць пералік звераных музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама дадатак з зафіксаванымі недакладнасцямі і супярэчнасцямі паміж наяўнасцю і ўліковымі дакументамі, якія былі выяўлены ў час зверкі наяўнасці, і іншымі заўвагамі, якія музей лічыць неабходным зафіксаваць у дакументах зверкі наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

Форма акта зверкі і парадак яго афармлення ўстанаўліваюцца ўнутрымузейнай інструкцыяй.

68. Парадак прафілактычнага агляду музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў устанаўліваецца кіраўніком музея.

69. Забеспячэнне належнай аховы капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў музея ажыццяўляецца шляхам арганізацыі бесперапыннай кругласутачнай аховы музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

У дзённы час у музеі з улікам яго спецыфікі павінна дзейнічаць спецыяльная служба аховы (музейныя наглядчыкі, якія размяшчаюцца ў экспазіцыйных і выставачных залах, пасты аховы і іншыя) у адпаведнасці з унутрымузейнай інструкцыяй.

70. У мэтах забеспячэння фондасховішчаў, экспазіцыйных і выставачных залаў адпаведным абсталяваннем дзвярам фондасховішчаў, экспазіцыйных і выставачных залаў, а таксама шафам і вітрынам надаюцца парадкавыя нумары. Дзверы, шафы і вітрыны павінны мець петлі для пломбаў, надзейныя замкі.

Першыя экзэмпляры ключоў ад памяшканняў фондасховішчаў, экспазіцыйных і выставачных залаў павінны захоўвацца ў спецыяльным замкнёным сейфе. Ключ ад сейфа захоўваецца ў работніка, які вызначаецца кіраўніком музея. Другія экзэмпляры ключоў знаходзяцца ў галоўнага захавальніка музейнага фонду або кіраўніка музея. Адкрыццё, закрыццё і апячатванне памяшканняў фондасховішчаў ажыццяўляецца галоўным захавальнікам музейнага фонду. Адкрыццё і закрыццё экспазіцыйных і выставачных залаў ажыццяўляецца адказным навуковым супрацоўнікам і (або) музейным наглядчыкам.

Выдача ключоў дазваляецца толькі асобам, вызначаным у загадзе кіраўніка музея. Выдача і вяртанне ключоў павінны фіксавацца. Для дадзенай фіксацыі магчыма зацвярджэнне формы спецыяльнага журнала або іншага дадатковага ўліковага дакумента.

Не дазваляецца вынас пламбіраў і пячатак, ключоў ад памяшканняў музея з будынка музея. Допуск у фондасховішчы пабочных асоб ажыццяўляецца на падставе дазволу кіраўніка музея або галоўнага захавальніка музейнага фонду з папярэдняй рэгістрацыяй. Для дадзенай рагістрацыі магчыма зацвярджэнне формы спецыяльнага журнала або іншага дадатковага ўліковага дакумента.

71. У выпадку страты, у тым ліку крадзяжу, музейнага прадмета кіраўнік музея або галоўны захавальнік музейнага фонду неадкладна звяртаецца ў праваахоўныя органы (толькі пры крадзяжы), праводзіць службовае расследаванне і прадстаўляе ў Міністэрства культуры ўсю неабходную дакументацыю ў залежнасці ад прычын здарэння: акт здарэння (крадзеж, аварыя, пажар і іншае), які складаецца ў момант выяўлення і фіксуе абставіны страты музейнага прадмета, дакументы аб мерах, прынятых па факце здарэння, заключэнне аб навуковай, гістарычнай, мемарыяльнай, мастацкай і (або) эстэтычнай вартасці музейнага прадмета, фотаздымкі музейнага прадмета, акты адпаведных службаў (пажарнай інспекцыі, тэхнічных службаў і іншых).

72. Адпаведнае абсталяванне фондасховішчаў, экспазіцыйных і выставачных залаў, павінна:

забяспечыць абарону музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ад крадзяжоў і вандалізму;

абараняць ад пранікнення пылу, забруджванняў, біялагічных шкоднікаў (закрытыя шафы і вітрыны);

быць устойлівым і трывалым (абараняць музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы ад вібрацый, удараў, падзення і іншых механічных пашкоджанняў);

быць зроблена з хімічна ўстолівых матэрыялаў, не схільных да карозіі, уздзеяння біялагічных шкоднікаў, вылучэння кіслотных пароў, уступлення ў хімічную рэакцыю з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі;

быць зручным у карыстанні і забяспечваць магчымасць працы з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі без празмерных маніпуляцый і механічных пашкоджанняў;

не павінна наносіць механічную шкоду музейным прадметам, навукова-дапаможным і сыравінным матэрыялам і прывабліваць пыл.

73. У музеі павінна быць прадугледжана абсталяванне для перамяшчэння музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якое можа ўключаць пагрузчыкі, цялежкі, скрыні, карзіны, паддоны, кантэйнеры.

74. Забеспячэнне належнай упакоўкі пры транспарціроўцы музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў прадугледжвае ізаляванасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ад знешніх атмасферных уздзеянняў і іх абарону ад механічных пашкоджанняў. Належная ўпакоўка ажыццяўляецца кваліфікаваным работнікам музея пад наглядам галоўнага захавальніка музейнага фонду і адказнага навуковага супрацоўніка.

75. Для найбольш каштоўных, унікальных музейных прадметаў, а таксама для музейных прадметаў, якія знаходзяцца ў нездавальняючым стане, павінна выкарыстоўвацца спецыяльная ўпаковачная тара з улікам асаблівасцей кожнага музейнага прадмета.

76. Не дапускаецца:

упакоўка музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з розных матэрыялаў і рознай вагі ў адну скрыню;

упакоўка музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у мяккую тару;

вырабляць упаковачную тару з матэрыялаў, якія пашкоджаны мікраарганізмамі.

77. Скрыні для ўпакоўкі музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў, якія з’яўляюцца творамі графікі, павінны мець усярэдзіне рэйкі, у якія гэтыя творы ставяцца, і мяккія пракладкі для кожнай рамы.

78. Музейныя прадметы або навукова-дапаможныя матэрыялы – карціны вялікіх памераў – могуць перавозіцца накручанымі на валы.

Музейныя прадметы або навукова-дапаможныя матэрыялы – творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – абгортваюцца тонкай паперай, потым ватаю, жгутом з лігніну, зноў паперай і перавязваюцца. Кожная дэталь абгортваецца асобна. Пры ўпакоўцы найбольш крохкіх твораў разам з абгортваннем мяккімі матэрыяламі іх трэба размяшчаць у невялікіх скрынях з фанеры ці кардону, а потым – у агульную скрыню. Надзвычай каштоўныя і крохкія творы абгортваюцца ў паперу і пакуюцца кожны ці ў спецыяльны футарал, які зроблены па іх форме, ці ў індывідуальныя кардонныя, а потым у фанерныя скрыні.

Фанерныя скрынкі ці футаралы з творамі пакуюцца ў агульную скрыню, і пустоты шчыльна набіваюцца ўпаковачнымі матэрыяламі.

79. Скрыні для ўпакоўкі музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў – тканін – павінны быць забяспечаны засцерагальнай унутранай накрыўкай і здымнымі паліцамі, на якія кладуцца тканіны. Яны пакуюцца ў скрыню без залішніх згінаў і перакладаюцца паперай. Папярэдне тканіны змяшчаюцца ў вільгацеўстойлівыя пакеты.

80. Музейныя прадметы або навукова-дапаможныя матэрыялы – дываны і шпалеры (габелены) – перад транспарціроўкай перакладаюцца двума слаямі паперы і накручваюцца на вал ворсам унутр.

81. Пры ўпакоўцы музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў – мэблі – асобныя разборныя дэталі здымаюцца і месцяцца ў скрыні разам з асноўнымі дэталямі.

82. У кожную ўпаковачную скрыню кладзецца адзін экзэмпляр вопісу музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія знаходзяцца ў ёй, падпісаны галоўным захавальнікам музейнага фонду, майстрам-рэстаўратарам і работнікам, які ажыццяўляе ўпакоўку, а таксама суправаджальнай асобай.

83. Перавозка музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў аўтатранспартам павінна ажыццяўляцца толькі ў крытых аўтафургонах.

У выпадку перавозкі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў пры тэмпературы ніжэй за 0 °C скрыні з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі адкрываюцца не раней чым праз суткі іх знаходжання ў закрытых памяшканнях.

84. Прыёмка музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў праводзіцца групай спецыялістаў прымаючай арганізацыі па даручэнні яе кіраўніка ў прысутнасці прадстаўніка музея, які адпраўляў груз.

Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, якія знаходзяцца ў скрынях, дакладна аглядаюцца. Пры неабходнасці да іх прымаюцца меры па рэстаўрацыі ці кансервацыі. Вынікі прыёмкі афармляюцца актам. Калі падчас транспарціроўкі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў яны атрымалі пашкоджанні, аб гэтым інфармуецца музей, які іх адпраўляў, прымаюцца меры па пакрыцці страт у адпаведнасці з дагаворам і заканадаўствам.

 

 

Дадатак 1

да Тыпавой інструкцыі
аб парадку ўліку, каталагізацыі,
навуковай апрацоўкі
і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

Дыяпазоны дапушчальных значэнняў адноснай вільготнасці паветра і тэмпературы ў час захоўвання і экспанавання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

Матэрыял

Дыяпазон дапушчальных значэнняў

адносная вільготнасць паветра

тэмпература

Комплекснае захоўванне

50–65 %

+17 – +19 С°

Экспазіцыйныя залы

50–60 %

+17 – +19 С°

Графіка

45–55 %

+17 – +19 С°

Дрэва

50–60 %

+15 – +18 С°

Жывапіс

45–60 %

+15 – +18 С°

Іканапіс

45–60 %

+15 – +18 С°

Кераміка

50–60 %

+18 – +20 С°

Кераміка нестабільная

да 50 %

+15 – +18 С°

Кнігі

45–55 %

+17 – +19 С°

Косць, рог

50–55 %

+15 – +18 С°

Косць нестабільная

да 50 %

+15 – +18 С°

Метал археалагічны

15–35 %

+17 – +19 С°

Метал стабільны

25–50 %

+17 – +19 С°

Метал нестабільны або з актыўнай карозіяй

12–35 %

+17 – +19 С°

Метал (волава)

25–50 %

не ніжэй за +15 С°

Метал (медзь, медныя сплавы, сталь, латунь)

15–35 %

+17 – +19 С°

Метал (срэбра)

25–50 %

+17 – +19 С°

Мэбля

45–55 %

+17 – +19 С°

Папера

45–55 %

+17 – +19 С°

Пергамент, скура

50–60 %

+17 – +19 С°

Пластмаса, пластык

50–60 %

+17 – +19 С°

Прыродазнаўча-гістарычныя калекцыі

50–60 %

+17 – +19 С°

Салома, лаза і да т.п.

50–60 %

+17 – +19 С°

Тканіна

45–60 %

+17 – +19 С°

Слайды і дыяпазітывы каляровыя на стужцы

20–40 %

–5 – +5 С°

Слайды і дыяпазітывы каляровыя на шкле

30–40 %

–5 – +5 С°

Слайды і дыяпазітывы чорна-белыя на стужцы

20–40 %

–5 – +10 С°

Слайды і дыяпазітывы чорна-белыя на шкле

30–40 %

+8 – +15 С°

Фотаздымкі кейсавыя (дагератып, амбратып, фератып)

30–40 %

+4 – +19 С°

Фотаздымкі каляровыя на папяровай аснове

40–50 %

+2 – +5 С°

Фотаздымкі чорна-белыя на папяровай аснове

40–50 %

+15 – +17 С°

Фотанегатывы каляровыя на стужцы

20–40 %

–5 – +5 С°

Фотанегатывы каляровыя на шкле

30–40 %

–5 – +5 С°

Фотанегатывы чорна-белыя на стужцы

20–40 %

–5 – +10 С°

Фотанегатывы чорна-белыя на шкле

30–40 %

+8 – +15 С°

Футра

50–60 %

+15 – +18 С°

Шкло

50–60 %

+17 – +19 С°

Шкло нестабільнае

30–42 %

+17 – +19 С°

Эмаль

50–60 %

+17 – +19 С°

 

 

Дадатак 2

да Тыпавой інструкцыі
аб парадку ўліку, каталагізацыі,
навуковай апрацоўкі
і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

Працягласць экспанавання і ўзровень асветленасці для розных музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

Матэрыял

Максімальная працягласць экспанавання

Максімальны ўзровень асветленасці

1. Надзвычай адчувальныя да святла музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы:

кволая папера і экспанаты на слабой папяровай аснове,

кіслотная папера,

надзвычай няўстойлівыя пігменты і фарбавальнікі,

сінькі (копіі або рэпрадукцыі тэхнічных чарцяжоў, атрыманыя з дапамогай кантактнага друку на святлоадчувальнай паперы),

фотаздымкі ў ранніх фатаграфічных тэхніках (альбумінавыя фотаздымкі, фератыпы і да т.п.),

шоўк,

японскія каляровыя гравюры да ХІХ ст.

3 месяцы на працягу 5 гадоў

50 люкс або менш

2. Адчувальныя да святла музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы:

акварэлі на любой аснове,

бавоўна,

біялагічныя ўзоры,

воўна,

габелены,

гістарычныя фотаздымкі (да з’яўлення лічбавага друку),

гравюры,

карціны з арганічнымі пігментамі і фарбавальнікамі,

кнігі,

папера (дакументы, малюнкі, творы мастацтва на паперы, шпалеры),

пер’е,

пергамент,

пластмасы,

прадметы ткацтва,

рукапісы,

скура фарбаваная,

тэкстыль у дрэнным стане захаванасці і (або) з арганічнымі фарбавальнікамі,

фарбаваныя арганічныя матэрыялы, у тым ліку плеценыя вырабы і вырабы з раслінных матэрыялаў,

футра

6 месяцаў на працягу 5 гадоў

50 люкс або менш

3. Умерана адчувальныя да святла музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы:

большасць нефарбаваных арганічных матэрыялаў, у тым ліку косць, рог, слановая косць, плеценыя і раслінныя матэрыялы,

жывапіс з пігментамі мінеральнага пашкоджання,

лакіраваныя вырабы,

пастэлі,

тэкстыль у добрым фізічным стане,

тэмперны жывапіс

12 месяцаў на працягу 5 гадоў

100 люкс або менш

4. З сярэдняй ступенню адчувальнасці да святла музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы:

апрацаваныя драўляныя паверхні,

жывапіс (алей, акрыл, яечная тэмпера),

мэбля,

скура нефарбаваная,

эмалі

24 месяцы на працягу 5 гадоў

150 люкс або менш

5. Неадчувальныя да святла музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы:

камяні,

кераміка,

металы,

некаторыя віды шкла,

нумізматыка,

ювелірныя вырабы

Без абмежаванняў

200 люкс

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.