![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лістапада 2022 г. № 85
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы Агінскіх: вадаём, рэшткі дзвюх капліц, царква» ў в. Ручыца Вілейскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы Агінскіх: вадаём, рэшткі дзвюх капліц, царква» ў в. Ручыца Вілейскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы Агінскіх: вадаём, рэшткі дзвюх капліц, царква» ў в. Ручыца Вілейскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы Агінскіх: вадаём, рэшткі дзвюх капліц, царква» ў в. Ручыца Вілейскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Рэшткі былой сядзібы Агінскіх: вадаём, рэшткі дзвюх капліц, царква» ў в. Ручыца Вілейскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000110.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Вілейскі раённы цэнтр по забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зону аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Спіс геаграфічных каардынат дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на падставе натурных даследаванняў з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі ў межах тэрыторыі, якая непасрэдна размешчана каля гісторыка-культурнай каштоўнасці, зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў і забеспячэння найлепшых умоў для іх успрымання.
Ахоўная зона супадае з межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ахоўная зона складаецца з чатырох участкаў, дзе размешчаны асобныя элементы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Першы ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю гістарычнага вадаёма, які ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці і тэрыторыю, якая непасрэдна прылягае да яго з усіх бакоў.
9. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць уздоўж берагавой лініі вадаёма ў шырокай запружанай частцы р. Ганутка праз кропкі 1 – 2 – 3 – 4 – 5 – 6 – 7 – 8 – 9 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 1.
10. Другі ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю на поўдні ад гістарычнага вадаёма, дзе размешчаны на невялікім узгорку рэшткі капліцы, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, і тэрыторыю, якая непасрэдна прылягае да іх з усіх бакоў.
11. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць ад вул. Цэнтральнай праз кропкі 3 – 2 – 18 – 19 – 3.
12. Трэці ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю на паўночным захадзе ад гістарычнага вадаёма, дзе размешчаны рэшткі капліцы, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, і тэрыторыю, якая непасрэдна прылягае да іх з усіх бакоў.
13. Мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць ад аўтамабільнай дарогі Н-7187 «Міцкевічы – Новае Сяло – Ручыца» (далей – аўтамабільная дарога Н-7187) праз кропкі 66 – 65 – 64 – 63 – 66.
14. Чацвёрты ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю, дзе размешчаны будынак царквы, якая ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, і тэрыторыю ў межах агароджы з брамай, дзе захаваліся пахаванні з надмагіллем, якая непасрэдна прылягае да будынка з усіх бакоў.
15. Мяжой чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць паралельна агароджы тэрыторыі царквы на адлегласці 1 м праз кропкі 6 – 5 – 20 – 21 – 6.
16. На тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, змяненне формы і габарытаў у плане вадаёма і яго рэчышча;
выкананне работ, якія вядуць да пагаршэння тэхнічнага стану, у тым ліку пагаршэння гідралагічнага рэжыма вадаёма, акрамя работ па ачыстцы дна і берагоў ад расліннасці і забалочанасці;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да пагаршэння візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя правядзення работ па захаванні, умацаванні і аднаўленні першапачатковага аблічча схілаў, берагоў і берагавых збудаванняў;
пракладка наземных інжынерных камунікацый;
правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных каммунікацый і навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і іх элементаў;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без уліку традыцыйных матэрыялаў і прыёмаў, уласцівых характару і перыяду фарміравання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
17. На тэрыторыі другога і трэцяга ўчасткаў ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне, у тым ліку змяненне параметраў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў, акрамя правядзення работ па захаванні, умацаванні і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных каммунікацый і навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і іх элементаў;
правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
ажыццяўленне дзейнасці і ўсталяванне сродкаў вонкавай рэкламы якія прыводзяць да пагаршэння візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пракладка наземных інжынерных камунікацый;
правядзенне земляных работ без правядзення археалагічных даследаванняў па выяўленні археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
18. На тэрыторыі чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных каммунікацый і навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і іх элементаў;
правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў), акрамя правядзення работ па захаванні, умацаванні і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-даследчых вышуканняў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
ажыццяўленне дзейнасці і ўсталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія прыводзяць да пагаршэння візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пракладка наземных інжынерных камунікацый;
правядзенне земляных работ без правядзення археалагічных даследаванняў па выяўленні археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
19. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з сямі ўчасткаў.
20. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўключае тэрыторыю зямельных участкаў, дзе размешчана індывідуальная забудова па вул. Цэнтральнай ва ўсходняй частцы вёскі.
21. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 55 уздоўж левага боку праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 54; далей на паўночны захад да кропкі 53;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 53 на захад паралельна вул. Цэнтральнай да кропкі 52; далей на паўночны захад да кропкі 34;
за захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 34 на паўднёвы захад да кропкі 35; далей на поўдзень праз кропку 36 да праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 37; далей на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 38; далей на поўдзень праз вул. Цэнтральную да кропкі 39 і 40;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 40 на ўсход да праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 55.
22. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, без ужывання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;
будаўніцтва і рамонт праездаў, пешаходных дарожак, элементаў добраўпарадкавання, у тым ліку агародж зямельных участкаў, без ужывання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны бассейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
пракладка наземных інжынерных камунікацый, акрамя апор вонкавага асвятлення.
23. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўключае тэрыторыю двух зямельных участкаў, дзе размешчана індывідуальная забудова па вул. Цэнтральнай, 59, 61 у цэнтральнай частцы вёскі, займае тэрыторыю прыбярэжнай паласы вадаёма з правага боку.
24. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць уздоўж усходняй берагавой лініі вадаёма ад кропкі 13 на поўдзень праз кропкі 14, 15, 16 да кропкі 17;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 17 уздоўж паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 59 да кропкі 22;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 22 уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 59 да кропкі 23; далей уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 61 праз кропкі 24, 25 да кропкі 26;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на захад уздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 61 праз кропкі 27 і 28 да кропкі 13.
25. На тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне новых капітальных будынкаў і збудаванняў;
рэканструкцыя існуючых капітальных будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння, у тым ліку павелічэннем вышыні будынкаў, і з павелічэннем памераў зямельных участкаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, без ужывання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;
будаўніцтва і рамонт праездаў, пешаходных дарожак, элементаў добраўпарадкавання, у тым ліку агародж зямельных участкаў, без ужывання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;
пракладка наземных інжынерных камунікацый, акрамя апор вонкавага асвятлення.
26. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўключае тэрыторыю цэнтральнай часткі вёскі з левага берага вадаёма каля царквы, дзе размешчаны зямельныя ўчасткі індывідуальнай забудовы па вул. Цэнтральнай.
27. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 7 уздоўж левага берага вадаёма да кропкі 8;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 8 уздоўж берага вадаёма праз кропкі 9 і 10 да кропкі 11; далей уздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 49 да праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-7187 да кропкі 57;
на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 57 уздоўж праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-7187 да кропкі 48;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 48 па мяжы прыватных зямельных учаскаў да левага берага вадаёма да кропкі 7.
28. На тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 6 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
рэканструкцыя існуючых капітальных будынкаў і збудаванняў з павелічэннем памераў зямельных участкаў;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, без ужывання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;
будаўдніцтва і рамонт праездаў, пешаходных дарожак, элементаў добраўпарадкавання, агародж зямельных участкаў без ужывання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;
пракладка наземных інжынерных камунікацый, акрамя апор вонкавага асвятлення.
29. Чацвёрты ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўключае тэрыторыю зямельных участкаў індывідуальнай забудовы па вул. Цэнтральнай у заходняй частцы вёскі.
30. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-7187 ад кропкі 58 уздоўж мясцовага праезда да кропкі 59;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 59 уздоўж мясцовага праезда і мяжы зямельных участкаў па вул. Цэнтральнай, 7 і 12 да кропкі 61;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 61, праз кропку 62 да кропкі 43;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 43 уздоўж мяжы зямельнага участка індывідуальнай забудовы да праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 44; далей на захад уздоўж мясцовага праезда праз кропку 45 да кропкі 46; далей на паўночны захад да праезнай часткі вул. Цэнтральная да кропкі 47; далей уздоўж праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-7187 праз кропку 48 да кропкі 58.
31. На тэрыторыі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, без ужывання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;
дэмантаж участка гістарычнага дарожнага пакрыцця з натуральнага каменя (брукаванкі) па вул. Цэнтральнай;
рамонт дарожнага пакрыцця вул. Цэнтральнай без уліку фізічнага захавання ўчастка гістарычнага дарожнага пакрыцця з натуральнага каменя (брукаванкі) і прымянення гістарычна-традыцыйных тэхналогій і матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны бассейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
пракладка наземных інжынерных камунікацый.
32. Пяты ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўключае лугавую тэрыторыю з паўночнага боку вёскі, якая прылягае на ўсходзе да рэчышча р. Ганутка, а на поўначы да тэрыторыі вясковых могілак.
33. Мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе і паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 49 ад кропкі 11 уздоўж берага выдаёма да кропкі 12; далей уздоўж правага берага р. Ганутка да кропкі 29; далей на паўночны захад уздоўж збудаванняў плаціны праз кропку 30 да кропкі 31;
на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 уздоўж берагавой лініі вадаёма да кропкі 69; далей на захад уздоўж мясцовага праезда і агароджы вясковых могілак праз кропку 68 да кропкі 67; далей да праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-7187 да кропкі 66; далей па мяжы трэцяга ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 65, 64, 63; далей на поўдзень уздоўж праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-7187 да кропкі 57;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 57 уздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 49 да кропкі 11.
34. На тэрыторыі пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 6 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны бассейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
пракладка наземных інжынерных камунікацый.
35. Шосты ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўключае тэрыторыю ворнай зямлі ў паўночна-ўсходняй частцы вёскі.
36. Мяжой шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 70 ад мясцовага праезда каля вадаёма ўздоўж праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-8220 «Касічы – Вайдзені – Ручыца – Кавалі» (далей – аўтамабільная дарога Н-8220) да кропкі 71; далей па мяжы сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 72, 73, 74,75,76,77 да кропкі 78; далей на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-8220 да кропкі 53;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 53 паралельна вул. Цэнтральнай да кропкі 52;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 52 праз кропкі 34, 33 да мясцовага праезда каля вадаёма да кропкі 32;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 32 уздоўж мясцовага праезда і берага вадаёма да кропкі 70.
37. На тэрыторыі шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 12 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны бассейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
пракладка наземных інжынерных камунікацый.
38. Сёмы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўключае тэрыторыю былога калгаснага двара, забудаваную сельскагаспадарчымі збудаваннямі, якая знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы вёскі.
39. Мяжой сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 621300000001003809 праз кропкі 71 – 72 – 73 – 74 – 75 – 76 – 77 – 78 – 71.
40. На тэрыторыі сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 15 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
41. Зона аховы ландшафту вызначана зыходзячы з умоў забеспячэння найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, гістарычных будынкаў і збудаванняў, а таксама ўмоў захавання аўтэнтычных элементаў добраўпарадкавання, азелянення, воднай сістэмы і навакольнага гістарычнага ландшафту, які кампазіцыйна звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
42. Зона аховы ландшафту ўключае тэрыторыі, якія непасрэдна прылягаюць да поймы р. Ганутка і створанага на ёй вадаёма і ўключаюць поймавую частку р. Ганутка, тэрыторыю садова-паркавага комплексу XVIII–XIX стст., тэрыторыю каля царквы, а таксама тэрыторыю былога параднага двара сядзібы, нізінную пойменную тэрыторыю, вольную ад забудовы, якая ўключае ў сябе плаціну, былыя сажалкі, рэшткі будынка вінакурні.
43. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 31 уздоўж мясцовага праезда і берага вадаёма да кропкі 32;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 32 уздоўж заходняй мяжы шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропку 33 да кропкі 34; далей на захад па паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 63а да кропкі 35; далей на поўдзень праз кропку 36 да праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 37; далей на ўсход уздоўж вул. Цэнтральнай да кропкі 38;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 38 праз вул. Цэнтральную да кропкі 39 і 40; далей на паўднёвы захад да берагавой лініі р. Нарачанка да кропкі 41; далей на захад уздоўж р. Нарачанка да кропкі 42; далей на паўночны захад да вул. Цэнтральнай праз кропку 43 да кропкі 44;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 44 па мяжы чацвёртага і трэцяга ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 45, 46, 47, 48, 49, 50, 51, 7; далей па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 6, 21, 20, 5, 4, 3, 19, 18, 2, 1, 17; далей па мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 22, 23, 24, 56, 25, 26, 27, 28, 13; далей ад кропкі 13 уздоўж берага гістарычнага вадаёма да кропкі 12; далей уздоўж правага берага р. Ганутка да кропкі 29; далей на паўночны захад уздоўж збудаванняў плаціны праз кропку 30 да кропкі 31.
44. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне капітальных будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы (палаца, флігеля, уязной брамы) і кансервацыйных работ, правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на плаціне і яе элементах, вінакурні на падставе навукова-даследчых вышуканняў;
знішчэнне, прычыненне шкоды рэшткам падмуркаў сядзібнага дома, флігеля і вінакурні;
рэканструкцыя з павелічэннем аб’ёмна-прасторавага рашэння існуючых капітальных будынкаў і збудаванняў (былога магазіна) на зямельным участку з кадастравым нумарам 621384917101000028, акрамя дэмантажа дысгарманічнага будынка (хлева) на тэрыторыі былога параднага двара гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пракладка наземных інжынерных камунікацый, будаўніцтва транзітных транспартных камунікацый, акрамя рэканструкцыі існуючых мясцовых праездаў і дарог;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага ландшафту, акрамя аднаўлення круглага партэра на былым парадным двары гісторыка-культурнай каштоўнасці, уладкаванні саду на месцы былога садова-паркавага комплексу XVIII–XIX стст.;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак, а таксама акрамя работ па ачыстцы берагоў і дна вадаёмаў ад расліннасці, забалочанасці і аднаўлення закінутых сажалак, умацаванні схілаў і іншых аналагічных работ.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
45. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана на падставе вынікаў натурных даследаванняў і аналізу архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і ўключае тэрыторыю страчанай гістарычнай забудовы.
Зона аховы культурнага пласта (слоя) складаецца з двух участкаў, размешчаных на тэрыторыі зоны аховы ландшафту.
46. Першы участак зоны аховы культурнага пласта (слоя) уключае тэрыторыю месца знаходжання сядзібнага дома і флігеля, пабудаваных у 1765 г. Месцы знаходжання сядзібнага дома і флігеля ўяўляюць сабой парослыя ўзгоркі з разбураных канструкцый.
47. Другі ўчастак зоны аховы культурнага пласта (слоя) уключае тэрыторыю месца знаходжання ўязной брамы, пабудаванай у 1765 г., якая не захавалася.
48. Мяжой першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 25 – 33 – 34 – 35 – 56.
Мяжой другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 79 – 80 – 81 – 82.
49. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:
новае будаўніцтва, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-даследчых вышуканняў і ўзгодненай навукова-праектнай дакументацыі;
правядзенне земляных работ без правядзення археалагічных даследаванняў па выяўленні археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
|
да праекта зон аховы нерухомай |
№ |
Каардынаты |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ кр. |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
1 |
54.45491°/28.66954° |
21 |
54.45537°/28.66769° |
41 |
54.45270°/28.67068° |
61 |
54.45276°/28.66101° |
2 |
54.45439°/28.66894° |
22 |
54.45536°/28.66959° |
42 |
54.45275°/28.66892° |
62 |
54.45303°/28.66542° |
3 |
54.45427°/28.66859° |
23 |
54.45599°/28.66943° |
43 |
54.45352°/28.66853° |
63 |
54.45981°/28.66584° |
4 |
54.45451°/28.66811° |
24 |
54.45622°/28.66960° |
44 |
54.45428°/28.66818° |
64 |
54.45991°/28.66620° |
5 |
54.45487°/28.66807° |
25 |
54.45686°/28.66956° |
45 |
54.45439°/28.66787° |
65 |
54.46007°/28.66616° |
6 |
54.45526°/28.66816° |
26 |
54.45710°/28.66951° |
46 |
54.45409°/28.66658° |
66 |
54.45996°/28.66576° |
7 |
54.45538°/28.66823° |
27 |
54.45709°/28.66939° |
47 |
54.45474°/28.66651° |
67 |
54.46028°/28.66554° |
8 |
54.45658°/28.66826° |
28 |
54.45684°/28.66943° |
48 |
54.45514°/28.66638° |
68 |
54.46089°/28.66714° |
9 |
54.45683°/28.66752° |
29 |
54.46067°/28.66787° |
49 |
54.45504°/28.66695° |
69 |
54.46122°/28.66779° |
10 |
54.45679°/28.66678° |
30 |
54.46087°/28.66762° |
50 |
54.45555°/28.66686° |
70 |
54.46152°/28.67214° |
11 |
54.45706°/28.66676° |
31 |
54.46117°/28.66785° |
51 |
54.45556°/28.66747° |
71 |
54.46085°/28.67230° |
12 |
54.45761°/28.66692° |
32 |
54.46097°/28.66991° |
52 |
54.45562°/28.67119° |
72 |
54.46047°/28.67105° |
13 |
54.45680°/28.66911° |
33 |
54.45700°/28.67071° |
53 |
54.45567°/28.67407° |
73 |
54.45996°/28.67122° |
14 |
54.45653°/28.66907° |
34 |
54.45656°/28.67084° |
54 |
54.45542°/28.67424° |
74 |
54.45986°/28.67088° |
15 |
54.45620°/28.66923° |
35 |
54.45650°/28.67039° |
55 |
54.45377°/28.67354° |
75 |
54.45895°/28.67100° |
16 |
54.45619°/28.66902° |
36 |
54.45537°/28.67036° |
56 |
54.45642°/28.66959° |
76 |
54.45898°/28.67176° |
17 |
54.45529°/28.66916° |
37 |
54.45469°/28.67046° |
57 |
54.45703°/28.66620° |
77 |
54.45889°/28.67240° |
18 |
54.45416°/28.66902° |
38 |
54.45466°/28.67162° |
58 |
54.45639°/28.66626° |
78 |
54.45956°/28.67275° |
19 |
54.45404°/28.66866° |
39 |
54.45432°/28.67157° |
59 |
54.45542°/28.66069° |
79 |
54.45518°/28.67019° |
20 |
54.45497°/28.66760° |
40 |
54.45360°/28.67185° |
60 |
54.45369°/28.66079° |
80 |
54.45515°/28.66982° |
|
|
|
|
|
|
81 |
54.45557°/28.66978° |
|
|
|
|
|
|
82 |
54.45560°/28.67015° |