Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 09.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 лістапада 2022 г. № 97

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Магіла ахвяр фашызму» і «Троіцкі касцёл са званіцай» па вул. Брэсцкая ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Магіла ахвяр фашызму» і «Троіцкі касцёл са званіцай» па вул. Брэсцкая ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
04.11.2022 № 97

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Магіла ахвяр фашызму» і «Троіцкі касцёл са званіцай» па вул. Брэсцкая ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Магіла ахвяр фашызму» і «Троіцкі касцёл са званіцай» па вул. Брэсцкая ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Магіла ахвяр фашызму» па вул. Брэсцкая ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000124.

«Троіцкі касцёл са званіцай» па вул. Брэсцкая, 33 ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «0», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 110Г000122.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Брэсцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае межы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Магіла ахвяр фашызму» і «Троіцкі касцёл са званіцай» па вул. Брэсцкая ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), зоны аховы і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей і наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы) і зона аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту).

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ І ІХ АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана ў межах мураванай агароджы касцёла.

8. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання гісторыка-культурных каштоўнасцей у прыватнай забудове аграгарадка Чарнаўчыцы, якая гістарычна склалася, і стварэння неабходных умоў для захавання і ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурных каштоўнасцей.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 52°13'4.97'' / 23°44'26.57'' на паўднёвы ўсход да кропкі 2 з каардынатамі 52°13'5.03'' / 23°44'29.56'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы захад да кропкі 3 з каардынатамі 52°13'3.55'' / 23°44'28.93'';

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўночны захад да кропкі 4 з каардынатамі 52°13'3.45'' / 23°44'26.78'';

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі і мадэрнізацыі падземных інжынерных камунікацый;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурным каштоўнасцям і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

дэмантаж і знішчэнне плоту;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва, рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей. Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.

12. Межы зоны рэгулявання забудовы вызначаны з улікам неабходнай гаспадарчай дзейнасці па абслугоўванню патрэб гісторыка-культурных каштоўнасцей.

13. Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага ўчастка з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 з каардынатамі 52°13'10.53'' / 23°44'20.46'' на паўднёвы ўсход да кропкі 6 з каардынатамі 52°13'10.69'' / 23°44'22.47'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж дарогі ад кропкі 6 на паўднёвы захад уздоўж дарогі праз кропку 7 з каардынатамі 52°13'6.90'' / 23°44'23.46'', кропку 8 з каардынатамі 52°13'3.39'' / 23°44'25.70'', кропку 9 з каардынатамі 52°13'0.13'' / 23°44'26.80'', кропку 10 з каардынатамі 52°12'56.04'' / 23°44'23.75'', кропку 11 з каардынатамі 52°12'52.44'' / 23°44'20.46'' да кропкі 12 з каардынатамі 52°12'49.53'' / 23°44'19.52'';

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўночны захад да кропкі 13 з каардынатамі 52°12'49.50'' / 23°44'17.42'';

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна дарозе ад кропкі 13 на паўночны захад праз кропку 14 з каардынатамі 52°12'53.26'' / 23°44'19.06'', кропку 15 з каардынатамі 52°13'0.06'' / 23°44'24.62'', кропку 16 з каардынатамі 52°13'6.68'' / 23°44'21.37'' да кропкі 5.

Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога ўчастка з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 з каардынатамі 52°13'9.71'' / 23°44'23.46'' на ўсход да кропкі 18 з каардынатамі 52°13'9.82'' / 23°44'25.5'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна асноўным дарогам ад кропкі 18 на паўднёвы ўсход праз кропку 19 з каардынатамі 52°13'6.26'' / 23°44'26.71'', праз кропку 20 з каардынатамі 52°13'6.28'' / 23°44'29.55'' да кропкі 21 з каардынатамі 52°13'5.16'' / 23°44'27.55'';

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на поўдзень да кропкі 22 з каардынатамі 52°13'5.10'' / 23°44'25.47'';

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж дарогі ад кропкі 22 да кропкі 17.

Мяжой зоны рэгулявання забудовы трэцяга ўчастка з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на ўсход да кропкі 23 з каардынатамі 52°13'3.50'' / 23°44'28.91'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна дарозе ад кропкі 23 на поўдзень праз кропку 24 з каардынатамі 52°13'1.23'' / 23°44'29.41'', праз кропку 25 з каардынатамі 52°12'56.84'' / 23°44'27.87'' да кропкі 26 з каардынатамі 52°12'50.54'' / 23°44'23.03'';

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на поўнач да кропкі 27 з каардынатамі 52°12'50.86'' / 23°44'20.96'';

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж дарогі ад кропкі 27 з каардынатамі 52°12'50.86'' / 23°44'20.96'' на паўночны захад праз кропку 28 з каардынатамі 52°12'54.77'' / 23°44'23.54'', праз кропку 29 з каардынатамі 52°12'57.29'' / 23°44'25.95'', праз кропку 30 з каардынатамі 52°13'0.13'' / 23°44'27.66'' да кропкі 4.

На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, выбухова- і пажаранебяспечныя;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы з павелічэннем павярховасці;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;

замена традыцыйных для рэгіёну драўляных платоў на непразрыстыя і паўпразрыстыя, а таксама бетонныя і металічныя агароджы.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

14. Зона аховы ландшафту вызначана з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей ў ландшафце, які гістарычна склаўся, і стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

15. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 уздоўж агароджы прыватных землеўладанняў праз кропку 31 з каардынатамі 52°13'6.24'' / 23°44'30.69'', праз кропку 32 з каардынатамі 52°13'7.18'' / 23°44'30.60'', праз кропку 33 з каардынатамі 52°13'7.21'' / 23°44'32.78'', праз кропку 34 з каардынатамі 52°13'8.09'' / 23°44'32.67'' да кропкі 35 з каардынатамі 52°13'8.24'' / 23°44'34.51'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна асноўным дарогам ад кропкі 35 на поўдзень да кропкі 36 з каардынатамі 52°13'3.63'' / 23°44'35.48'';

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 на захад да кропкі 3;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж дарогі ад кропкі 3 да кропкі 20.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей
«Магіла ахвяр фашызму»
і «Троіцкі касцёл са званіцай»
па вул. Брэсцкая ў аграгарадку
Чарнаўчыцы Брэсцкага
раёна Брэсцкай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.