![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лістапада 2022 г. № 90
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікалаеўская царква на Валатаве» на вул. Бранскай, на беразе р. Валатава ў г. Гомелі Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікалаеўская царква на Валатаве» на вул. Бранскай, на беразе р. Валатава ў г. Гомелі Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікалаеўская царква на Валатаве» на вул. Бранскай, на беразе р. Валатава ў г. Гомелі Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікалаеўская царква на Валатаве» на вул. Бранскай, на беразе р. Валатава ў г. Гомелі Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Мікалаеўская царква на Валатаве» на вул. Бранскай, на беразе р. Валатава ў г. Гомелі Гомельскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000012.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе праваслаўнага прыходу «Храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў г. Гомелі Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межы.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах землеўладання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці рамонтна-рэстаўрацыйныя і земляныя работы выконваюцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.
9. На тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці распаўсюджваюцца рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона вылучана зыходзячы з неабходнасці фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.
11. Мяжа тэрыторыі ахоўнай зоны супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі каардынат № 1 (52°27'2.81''/31°2'9.04''), № 2 (52°27'2.18''/31°2'5.58''), № 3 (52°27'3.23''/31°2'6.89'') і № 4(52°27'3.54''/31°2'8.19'').
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і наземных неплоскасных збудаванняў;
рамонт і рэканструкцыя існуючых ва ўсходняй частцы аб’ектаў інфраструктуры прыходу царквы з павелічэннем вышыні аб’ектаў больш за 7 м ад узроўню зямлі;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны, з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.
14. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія па знешняму баку агароджы прыватных участкаў па вул. Бранскай, 1, 3, 5, 7, 9, 11, 15 і 17 праз кропкі каардынат: № 5 (52°27'3.57''/31°2'8.00'') і № 6 (52°27'6.52''/31°2'11.36'');
на паўночным усходзе – умоўная ламаная лінія па паўночна-заходняй мяжы прыватных участкаў па вул. Бранскай, 17 і 15, якая ідзе ад кропкі каардынат № 6 на паўднёвы ўсход праз кропку з каардынатамі № 7 (52°27'5.34''/31°2'14.47'') да кропкі каардынат № 8 (52°27'4.45''/31°2'14.92'');
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія па паўднёва-ўсходняй мяжы прыватных участкаў па вул. Бранскай, 15, 15Б, 9А, 3 і 1, якая ідзе ад кропкі каардынат № 8 на паўднёвы ўсход да кропкі каардынат № 9 (52°27'2.47''/31°2'9.34'');
на паўднёвым захадзе – лінія па паўднёва-заходняй мяжы прыватнага ўчастка па вул. Бранскай, 1 і мяжы ахоўнай зоны, якая ідзе ад кропкі каардынат № 9 на паўднёвы ўсход да кропкі каардынат № 5.
15. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – лінія па паўднёваму баку тратуара па вул. Галавацкага ад кропкі каардынат № 12 (52°27'4.82''/31°2'3.07'') далей па агароджы прыватнага участка па вул. Бранскай, 8 да кропкі каардынат № 10 (52°27'4.82''/31°2'8.44'');
на паўднёвым усходзе і поўдні – лінія па знешняму баку агароджы прыватных участкаў па вул. Бранскай, 2, 2А, 4, 4А, 6 і 8, якая ідзе ад кропкі каардынат № 10 на паўднёвы захад да кропкі каардынат № 11 (52°27'2.14''/31°2'3.33'');
на захадзе – лінія ў створы заходняй часткі агароджы прыватнага ўчастка па вул. Бранскай, 4А, якая ідзе ад кропкі каардынат № 11 на паўднёвы ўсход да кропкі каардынат № 12.
16. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія па паўднёва-заходняй мяжы прыватных участкаў па вул. Бранскай, 10 і 10А ад кропкі каардынат № 13 (52°27'5.33''/31°2'8.55'') да кропкі каардынат № 14 (52°27'6.36''/31°2'3.91'');
на захадзе – умоўная лінія па мяжы прыватнай забудовы па вул. Клянкоўскай, якая ідзе ад кропкі каардынат № 14 на поўнач да кропкі каардынат № 15 (52°27'9.10''/31°2'5.56'');
на паўночным усходзе – лінія па паўночна-ўсходняй мяжы прыватных участкаў па вул. Клянкоўскай, 1 і вул. Бранскай, 16, якая ідзе ад кропкі каардынат № 15 на паўднёвы ўсход да кропкі каардынат № 16 (52°27'7.64''/31°2'11.13'');
на паўднёвым усходзе – лінія па знешняму баку агароджы прыватных участкаў па вул. Бранскай, 10, 12, 12А, 14 і 16 і вул. Клянкоўскай, 1А, якая ідзе ад кропкі каардынат № 16 на паўднёвы захад да кропкі каардынат № 13.
17. На тэрыторыі трох участкаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;
замена традыцыйных для рэгіёну высокіх суцэльных драўляных платоў на празрыстыя і паўпразрыстыя, а таксама бетонныя і металічныя.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
18. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту, зялёнай зоны, якія маюць візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У зону аховы ландшафту ўключана частка пойменнай тэрыторыі р. Валатава.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
19. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная ламаная лінія па мяжы зоны рэгулявання забудовы і ахоўнай зоны, далей у створы паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны да кропкі каардынат № 17 (52°27'1.76''/31°2'9.90'');
на поўдні – умоўная крывая лінія па правым беразе пратокі Валатава, якая ідзе ад кропкі каардынат № 17 на паўднёвы захад да кропкі каардынат № 18 (52°26'55.30''/31°1'52.98'');
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая перпендыкулярна Усходняму абыходу, якая знаходзіцца на адлегласці 300 м ад вул. Галавацкага і ідзе ад кропкі каардынат № 18 на паўночны захад да кропкі каардынат № 19 (52°26'55.63''/31°1'51.07'');
на паўночным захадзе – умоўная лінія па ўсходняму адкосу Усходняга абыходу, якая ідзе ад кропкі каардынат № 19 на поўнач да кропкі каардынат № 20 (52°27'4.59''/31°1'56.84'');
на поўначы – умоўная лінія па паўднёваму баку тратуару па вул. Галавацкага, якая ідзе ад кропкі каардынат № 20 на ўсход да кропкі каардынат № 12.
20. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўдні – умоўная лінія па паўночнаму баку тратуара па вул. Галавацкага ад кропкі каардынат № 21 (52°27'5.09''/31°1'57.04'') да кропкі каардынат № 22 (52°27'5.23''/31°2'3.15'');
на паўночным захадзе – умоўная лінія па ўсходняму адкосу Усходняга абыходу, якая ідзе ад кропкі каардынат № 22 на поўнач да кропкі каардынат № 23 (52°27'14.35'' /31°2'1.26'');
на паўночным усходзе – умоўная лінія, перпендыкулярная Усходняму абыходу, якая знаходзіцца на адлегласці 300 м ад вул. Галавацкага і ідзе ад кропкі каардынат № 23 на паўднёвы ўсход да кропкі каардынат № 24 (52°27'13.48''/31°2'6.74'');
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія ўздоўж паўночна-заходняга боку вул. Клянкоўскай і грунтавой дарогі на поўнач, якая ідзе ад кропкі каардынат № 24 да кропкі каардынат № 21.
21. На тэрыторыі двух участкаў зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый і рамонту і (або) рэканструкцыі існуючых;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту.