![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 верасня 2022 г. № 78
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльная калона» ў в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльная калона» ў в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
ПРАЕКТ
зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльная калона» ў в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльная калона» ў в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Мемарыяльная калона» ў в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000111.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Брэсцкага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўная зона.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ І АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання на адлегласці 15 метраў ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і тэрыторыю з добраўпарадкаваннем, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляецца:
на поўначы – лінія, паралельная паўночнаму фасаду п’едэстала калоны, якая знаходзіцца на адлегласці 15 м ад яго. Кропка 1 з каардынатамі 52°10'11.02'' 23°36'47.95'' і кропка 2 з каардынатамі 52°10'11.47'' 23°36'50.05'';
на ўсходзе – лінія, паралельная ўсходняму фасаду п’едэстала калоны, якая знаходзіцца на адлегласці 15 м ад яго. Кропка 2 з каардынатамі 52°10'11.47'' 23°36'50.05'' і кропка 3 з каардынатамі 52°10'10.13'' 23°36'50.68'';
на поўдні – лінія, паралельная паўднёваму фасаду п’едэстала калоны, якая знаходзіцца на адлегласці 15 м ад яго. Кропка 3 з каардынатамі 52°10'10.13'' 23°36'50.68'' і кропка 4 з каардынатамі 52°10'9.74'' 23°36'48.74'';
на захадзе – лінія, паралельная заходняму фасаду п’едэстала калоны, якая знаходзіцца на адлегласці 15 м ад яго. Кропка 4 з каардынатамі 52°10'9.74'' 23°36'48.74'' і кропка 1 з каардынатамі 52°10'11.02'' 23°36'47.95''.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.