Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 02.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 жніўня 2022 г. № 69

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба: палац, два флігелі, парк» у аг. Раванічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба: палац, два флігелі, парк» у аг. Раванічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
03.08.2022 № 69

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба: палац, два флігелі, парк» у аг. Раванічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба: палац, два флігелі, парк» у аг. Раванічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Былая сядзіба: палац, два флігелі, парк» у аг. Раванічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000648.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Межы зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦі. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах захаваўшайся асноўнай часткі сядзібнага парку другой паловы XIX ст., на тэрыторыі якога размешчаны палац і два флігеля, з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

8. Тэрыторыя ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці, з’яўляецца зонай найлепшага ўспрымання яе элементаў.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі вул. Азёрнай да перасячэння з вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы захад уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 3; далей уздоўж паўночна-ўсходняй, паўночнай, паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Інтэрнацыянальнай, 8 да кропкі 4; далей на захад уздоўж прасёлкавай дарогі да кропкі 5;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны захад у створы з паўночна-ўсходняй берагавой лініяй возера да кропкі 6;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны ўсход паралельна паўночна-заходняй берагавой лініі возера ў сядзібным парку да кропкі 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных каммунікацый і навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і іх элементаў;

правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

навукова неабгрунтаванае змяненне характару архітэктуры фасадаў гістарычных будынкаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартаць (культурныя каштоўнасці) (будынак спіртасховішча, леднік), акрамя работ па аднаўленні іх першапачатковага аблічча, з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гістарычнай забудовы, у тым ліку будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх гістарычнага асяроддзя, і выключэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі, акрамя работ па паэтапнаму вынасу іх з тэрыторыі;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі парка (акрамя тэрыторыі зямельнага ўчастка жылога дома па вул. Азёрнай, 5) без праектнай дакументацыі, распрацаванай і зацверджанай ва ўстаноўленым парадку, і без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў, без ужывання ландшафтных сродкаў па нейтралізацыі дысгарманічнай забудовы ўздоўж вул. Азёрнай і танцпляцоўкі ў парку;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталёўка малых архітэктурных формаў, стылістычна не адпаведных гісторыка-культурнай каштоўнасці і без выкарыстання традыцыйных матэрыялаў;

змяненне элементаў прыроднага ландшафту ўздоўж берагоў возера, у тым ліку размяшчэнне дысануючых, не ўласцівых навакольнаму асяроддзю аб’ектаў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы ў зоне бачнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы ўсталявана на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёва-заходняй мяжы вытворчай тэрыторыі праз кропку 8 да берагавой лініі става да кропкі 9; далей на паўднёвы захад паралельна паўночна-заходняй берагавой лініі става да кропкі 10; далей на паўднёвы ўсход уздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Азёрнай да кропкі 11; далей на паўночны ўсход паралельна паўднёва-ўсходняй берагавой лініі става да кропкі 12; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж фасадаў гаспадарчых пабудоў праз кропкі 13, 14 да кропкі 15; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж мяжы вытворчай тэрыторыі праз кропкі 16, 17 да кропкі 18; далей па лініі, якая ідзе на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі вул. Завадской да кропкі 19; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 20; далей праз кропку 21 да кропкі 22; далей на паўднёвы ўсход уздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Азёрнай да кропкі 23;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на паўднёвы захад уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку вул. Усходняй да кропкі 24; далей па лініі, якая ідзе на паўночны захад уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Усходняй, 18, вул. Інтэрнацыянальнай, 15 да кропкі 25; далей па лініі, якая ідзе на паўднёвы захад уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па цотным боку вул. 60 гадоў Кастрычніка да кропкі 26;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на паўночны захад уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 27; далей па лініі, якая ідзе на паўночны ўсход уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў па цотным боку вул. 60 гадоў Кастрычніка да мяжы ахоўнай зоны да кропкі 5; далей па мяжы тэрыторыі і ахоўнй зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 4, 3, 2, 1 да кропкі 6; далей па паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Партызанскай да кропкі 30; далей на паўднёвы захад да берага ручая да кропкі 29; далей уздоўж ручая да вул. Савецкай да кропкі 28; далей па лініі, якая ідзе на паўночны захад уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да перасячэння з цотным бокам вул. Партызанскай да кропкі 31;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 31 на паўночны ўсход уздоўж цотнага боку праезнай часткі вул. Партызанскай да кропкі 32; далей паралельна паўднёва-заходняму, паўночна-заходняму, паўночна-ўсходняму фасаду будынка былога касцёла Святога Антонія праз кропкі 33, 34 да кропкі 35; далей уздоўж цотнага боку праезнай часткі вул. Партызанскай і ў створы з ёй да кропкі 7.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і каляровых рашэнняў, без ужывання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;

узвядзенне шматкватэрных будынкаў;

прычыненне шкоды, знішчэнне, навукова неабгрунтаванае змяненне характару архітэктуры фасадаў гістарычных будынкаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартаць (культурныя каштоўнасці) (будынак былога касцёла Святога Антонія, гаспадарчыя пабудовы на вытворчай тэрыторыі, будынак спіртзавода), акрамя работ па аднаўленні іх першапачатковага аблічча, з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гістарычнай забудовы, у тым ліку будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх гістарычнага асяроддзя, і выключэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;

змена планіроўкі і трасіроўкі гістарычнай вул. Партызанскай, а таксама ўсталяванне з боку вул. Партызанскай, вул. Азернай, вул. Інтэрнацыянальнай непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,2 м;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

14. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена на тэрыторыі ландшафту ў непасрэднай блізасці ад былой сядзібы з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на поймавай тэрыторыі і акваторыі ставаў, складаецца з двух участкаў.

15. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту ўключае ў свае межы стаў і берагавую паласу з зялёнымі насаджэннямі на паўночным усходзе ад сядзібнага возера.

16. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе уздоўж берага става праз кропкі 36, 37, 11, 10, 36.

17. Другі ўчастак прылягае да сядзібнага возера з паўднёва-заходняга боку, уключае ў свае межы стаў і берагавую паласу да межаў зямельных участкаў.

18. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы ўсход уздоўж паўночна-ўсходняга берага става і мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 5;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўднёвы захад уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў па цотным боку вул. 60 гадоў Кастрычніка да вул. Савецкай да кропкі 27;

на поўдні, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на захад, паўночны захад уздоўж вул. Савецкай да кропкі 28; далей уздоўж берага ручая да кропкі 29; далей па лініі, якая ідзе на паўночны захад па мяжы сядзібных зямельных участкаў да кропкі 30;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на паўночны ўсход па паўднёва-ўсходняй мяжы сядзібных зямельных участкаў па вул. Партызанскай да кропкі 6.

19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый і элементаў добраўпарадкавання тэрыторыі ставаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці і без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага ландшафту і рэльефу.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Былая сядзіба: палац,
два флігелі, парк» у аг. Раванічы
Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.