![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 жніўня 2022 г. № 71
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль былога кляштара бернардзінцаў: Петрапаўлаўскі сабор, галоўны алтар сабора, былы жылы корпус, агароджа» па вул. К.Маркса, 51 у г. Іўе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль былога кляштара бернардзінцаў: Петрапаўлаўскі сабор, галоўны алтар сабора, былы жылы корпус, агароджа» па вул. К.Маркса, 51 у г. Іўе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 03.08.2022 № 71 |
ПРАЕКТ
зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль былога кляштара бернардзінцаў: Петрапаўлаўскі сабор, галоўны алтар сабора, былы жылы корпус, агароджа» па вул. К.Маркса, 51 у г. Іўе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль былога кляштара бернардзінцаў: Петрапаўлаўскі сабор, галоўны алтар сабора, былы жылы корпус, агароджа» па вул. К.Маркса, 51 у г. Іўе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Ансамбль былога кляштара бернардзінцаў: Петрапаўлаўскі сабор, галоўны алтар сабора, былы жылы корпус, агароджа» па вул. К.Маркса, 51 у г. Іўе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000286.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Савельевым Зміцерам Віктаравічам па заказе парафіі апосталаў Пятра і Паўла ў г. Іўе.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы культурнага пласта (слоя).
Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
7. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Спіс геаграфічных каардынат дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана ў межах агароджы касцёла, дзе размешчаны сабор, былы жылы корпус, а таксама гаспадарчая пабудова.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на поўнач уздоўж агароджы касцёла праз кропку 2 да кропкі 3;
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на ўсход уздоўж агароджы касцёла праз кропку 4 і 5 да кропкі 6;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўдзень уздоўж агароджы касцёла да кропкі 7;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на захад уздоўж агароджы па вул. К. Маркса да кропкі 1.
10. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена з мэтай захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўстаноўлена на тэрыторыі з заходняга боку гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзе забяспечаны спрыяльныя відавыя кропкі на гісторыко-культурную каштоўнасць, а таксама ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы, усходзе, поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 3 праз кропкі 4, 5, 6, 7 да кропкі 1;
на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на захад уздоўж праезнай часткі вул. К.Маркса да кропкі 9; далей на поўнач да мяжы зямельнага ўчастка па вул. К.Маркса, 43 да кропкі 10; далей на ўсход па паўднёвай мяжы зямельных участкаў па вул. К.Маркса, 43, 45 праз кропку 11 да кропкі 2; далей на поўнач уздоўж агарожды касцёла да кропкі 3.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова не абгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях, і без навукова-праектнай дакументацыі;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, акрамя работ па аднаўленні страчаных гістарычных аб’ектаў, пацвержданых архіўна-бібліяграфічнымі звесткамі, пракладцы неабходных падземных інжынерных камунікацый і добраўпарадкаванні тэрыторыі;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;
размяшчэнне элементаў добраўпарадкавання, якія скажаюць успрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў, пашкоджанне элементаў гістарычнага азелянення і ландшафту, змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту (рэштак гістарычнага вала), акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа прыроднага і антрапагеннага паходжання.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
14. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена з мэтай стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
15. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на захад паралельна мясцовага праезда да перасячэння з вул. К.Маркса да кропкі 9; далей па мяжы ахоўнай зоны і тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 10; далей на поўнач па заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. К.Маркса, 43 і ў створы з ёй праз кропку 13 да кропкі 14;
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўночны ўсход уздоўж праезнай часткі зав. 8 Сакавіка да кропкі 15;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на поўдзень уздоўж праезнай часткі вул. 8 Сакавіка праз кропкі 16, 17 да перасячэння з вул. К.Маркса да кропкі 18; далей уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчаска па вул. К.Маркса, 50 да кропкі 19;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на захад праз кропкі 20, 21 да кропкі 8.
16. У межах зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў;
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за два паверхі з мансардай (не болей за 15 м ад узроўню зямлі да вільчака даху);
усталяванне агароджы зямельных участкаў уздоўж вул. К.Маркса, зав. 8 Сакавіка светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
17. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення і даследвання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
18. Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
19. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных і земляных работ без правядзення археалагічных даследаванняў па выяўленні археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
20. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей
№ кропкі |
Каардынаты |
№ кропкі |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ кропкі |
Каардынаты п.ш./у.д. |
1 |
53.932279 |
8 |
53.931837 |
15 |
53.933702 |
2 |
53.932676 |
9 |
53.932329 |
16 |
53.932524 |
3 |
53.933007 |
10 |
53.932377 |
17 |
53.932382 |
4 |
53.933032 |
11 |
53.932438 |
18 |
53.932214 |
5 |
53.932931 |
12 |
53.932509 |
19 |
53.931995 |
6 |
53.933025 |
13 |
53.932797 |
20 |
53.931653 |
7 |
53.932173 |
14 |
53.933246 |
21 |
53.931883 |