![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 красавіка 2020 г. № 27
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2008 г. № 32 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Дворцово-парковый комплекс в д. Святск Гродненского района Гродненской области».
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Палацава-паркавы комплекс у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000212 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны абласным унітарным праектным прадпрыемствам «Інстытут Гроднаграмадзянпраект» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Санаторый «Азёрны».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта (слоя).
Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці дадаецца згодна з дадаткам 1.
Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці дадаецца згодна з дадаткам 2.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчаны будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт (слой).
У склад тэрыторыі палацава-паркавага комплексу ўваходзяць: палац, два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад).
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 19,13 га.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая праходзіць ад восі меліярацыйнага канала па тальвегу ўздоўж парку і саду да восі рова ад кропкі з каардынатамі 53°47'51.57'' 23°39'27.21'' да кропкі з каардынатамі 53°47'58.19'' 23°39'43.05'';
на паўночным усходзе – лінія, якая праходзіць па восі рова, які ідзе ўздоўж саду на паўночны ўсход, па праезду ўздоўж будынка кацельнай да перасячэння з праездам да водазабора, далей на паўднёвы ўсход да перасячэння з вуліцай у в. Свяцк, далей па вуліцы на паўднёвы захад да перасячэння з праходам да канала на ручаі Свяціца, на поўдзень па праходу да зрэзу вады паўночнага берага канала гістарычнай воднай сістэмы, далей на захад да краю пад’язной дарогі паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'58.19'' 23°39'43.05'', 53°47'55.50'' 23°39'46.75'', 53°47'56.39'' 23°39'48.68'', 53°47'52.99'' 23°39'52.83'', 53°47'48.08'' 23°39'50.66'' і 53°47'49.85'' 23°39'56.30'';
на паўднёвым усходзе – лінія, якая праходзіць ад канала гістарычнай воднай сістэмы на поўдзень і паўднёвы захад уздоўж пад’язной дарогі да перасячэння з пад’язной дарогай на поўдні, далей да перасячэння з меліярацыйным каналам і далей па восі канала, які ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга берага сажалкі на ручаі Мядзведзіца паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'49.85'' 23°39'56.30'', 53°47'42.56'' 23°39'47.80'', 53°47'41.06'' 23°39'45.37'', 53°47'39.98'' 23°39'43.17'', 53°47'37.10'', 23°39'42.41'' і 53°47'36.55'' 23°39'40.49'';
на паўднёвым захадзе – лінія, якая праходзіць па восі канала, які ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга берага сажалкі на ручаі Мядзведзіца, далей па зрэзу вады паўночна-ўсходняга берага сажалкі да меліярацыйнага канала паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'36.55'' 23°39'40.49'', 53°47'44.09'' 23°39'32.39'' і 53°47'51.57'' 23°39'27.21''.
9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
11. Ахоўная зона ўключае тэрыторыю на захадзе і паўднёвым захадзе ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 10,07 га.
12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая супадае з паўночна-заходняй мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'51.57'' 23°39'27.21'', 53°47'44.09'' 23°39'32.39'', 53°47'36.55'' 23°39'40.49'';
на поўдні, захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па восі меліярацыйнага канала паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'36.55'' 23°39'40.49'', 53°47'39.99'' 23°39'22.92'' і 53°47'51.57'' 23°39'27.21''.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя ўзнаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навуковага абгрунтавання і ўзгаднення ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
размяшчэнне прамысловых і складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
змяненне гістарычнай планіровачнай структуры;
пракладка новых транспартных камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў (у тым ліку выкарыстанне не характэрных матэрыялаў і прыёмаў пакрыцця дарог і пешаходных дарожак, элементаў асвятлення, малых архітэктурных формаў);
правядзенне работ па добраўпарадкаванні, аднаўленні і азеляненні тэрыторыі без выканання таксацыі насаджэнняў, выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў і не ў адпаведнасці з гісторыка-архіўнымі і бібліяграфічнымі матэрыяламі;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
змяненне элементаў прыроднага ландшафту тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
14. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
15. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці мае чатыры рэжымы ўтрымання і складаецца з васьмі ўчасткаў.
Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 18,62 га.
16. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці першага рэжыму ўтрымання ўключае тэрыторыю гаспадарчай зоны, якая з’яўляецца часткай палацава-паркавага комплексу, неабходнай для захавання функцыянальнага і кампазіцыйнага адзінства гісторыка-культурнай каштоўнасці. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці першага рэжыму ўтрымання размешчаны жылая забудова, дзве руйнаваныя пабудовы сярэдзіны XIX ст.
17. Мяжой зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўдні, паўднёвым захадзе – лінія, якая супадае з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'49.85'' 23°39'56.30'', 53°47'48.08'' 23°39'50.66'', 53°47'52.99'' 23°39'52.83'' і 53°47'56.39'' 23°39'48.68'';
на паўночным захадзе, поўначы, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на ўсход ад праезду да будынка кацельні ўздоўж садовага ўчастка да броўкі першай у напрамку руху меліярацыйнай канавы, далей уздоўж меліярацыйнай канавы праз дарогу ў в. Свяцк, далей уздоўж ручая, які ўпадае ў сажалку, далей па паўночным і заходнім беразе сажалкі паміж кропкамі з каардынатамі 53°47'56.39'' 23°39'48.68'', 53°48'01.76'' 23°39'52.77'' і 53°47'49.85'' 23°39'56.30''.
18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
будаўніцтва новых дамоў і збудаванняў (пабудоў) вышынёй больш за два паверхі (вышэй за 12 м да вільчыку даху), зблакіраванных збудаванняў (пабудоў) больш чым з двух секцый, з плоскім дахам;
выкарыстанне не традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў (выкарыстанне кантрасных яркіх фарбаў, адносна навакольнай забудовы, пры выкананні работ на фасадах і дахах, выкарыстанне асфальтабетону пры ўладкаванні тратуараў і пешаходных дарожак, дваровых тэрыторый, правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў);
размяшчэнне прамысловых і складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.
19. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці другога рэжыму ўтрымання ўключае тэрыторыю, на якой размешчаны аб’екты інжынернага забеспячэння гісторыка-культурнай каштоўнасці, і складаецца с трох участкаў.
20. Мяжой тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'58.19'' 23°39'43.05'', 53°47'55.50'' 23°39'46.75'', 53°47'56.39'' 23°39'48.68'', 53°47'59.02'' 23°39'45.11'' і 53°47'58.19'' 23°39'43.05''.
21. Мяжой тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці другога рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°48'04.08'' 23°39'39.91'', 53°48'02.90'' 23°39'41.33'', 53°48'01.50'' 23°39'37.43'', 53°48'02.69'' 23°39'36.01'' і 53°48'04.08'' 23°39'39.91''.
22. Мяжой тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці другога рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'47.86'' 23°39'20.04'', 53°47'47.74'' 23°39'21.52'', 53°47'46.45'' 23°39'21.22'', 53°47'46.58'' 23°39'19.72'' і 53°47'47.86'' 23°39'20.04''.
23. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя звязаных з інжынерным забеспячэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці не вышэй за адзін паверх;
размяшчэнне аўтамабільных стаянак (парковак).
24. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяга рэжыму ўтрымання ўключае тэрыторыю перспектыўнай забудовы.
25. Мяжой тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'42.56'' 23°39'47.80'', 53°47'41.06'' 23°39'45.37'', 53°47'39.12'' 23°39'52.57'' і 53°47'42.56'' 23°39'47.80''.
26. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне капітальных будынкаў і збудаванняў вышэй за адзін паверх (вышэй за 8 м да канька даху), з плоскім дахам і без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў;
размяшчэнне прамысловых і складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
27. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці чацвёртага рэжыму ўтрымання ўключае тэрыторыю існуючай сядзібнай забудовы в. Крулеўшчына і в. Валавічоўцы і складаецца з трох участкаў.
28. Мяжой тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці чацвёртага рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'51.95'' 23°39'02.93'', 53°47'55.64'' 23°39'22.44'', 53°47'51.52'' 23°39'22.92'', 53°47'50.61'' 23°39'17.44'', 53°47'48.20'' 23°39'17.59'', 53°47'49.59'' 23°39'03.79'' і 53°47'51.95'' 23°39'02.93''.
29. Мяжой тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці чацвёртага рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'37.61'' 23°39'06.40'', 53°47'36.69'' 23°39'14.60'', 53°47'32.05'' 23°39'15.77'', 53°47'32.94'' 23°39'07.90'' і 53°47'37.61'' 23°39'06.40''.
30. Мяжой тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці чацвёртага рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'26.41'' 23°39'08.33'', 53°47'26.68'' 23°39'16.97'', 53°47'21.14'' 23°39'18.24'', 53°47'24.87'' 23°39'26.74'', 53°47'22.22'' 23°39'28.41'', 53°47'19.03'' 23°39'10.85'' і 53°47'26.41'' 23°39'08.33''.
31. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці чацвёртага рэжыму ўтрымання забараняецца:
будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за два паверхі, зблакіраваных збудаванняў (пабудоў) больш чым з двух секцый, з плоскім дахам;
рэканструкцыя існуючай забудовы, якая прыводзіць да павелічэння паверхавасці больш чым за два паверхі;
выкарыстанне не традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў;
размяшчэнне прамысловых і складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
32. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з мэтай аховы гістарычнага ландшафту вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці, візуальна звязанага з ім. Зона аховы ландшафту акружае гісторыка-культурную каштоўнасць з усіх бакоў.
33. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з двух участкаў.
Агульная плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 75,42 га.
34. Мяжой тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці першага рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53°47'39.12'' 23°39'52.57'', 53°47'42.56'' 23°39'47.80'', далей – уздоўж праезду на паўночны-ўсход да павароту; далей – на поўдзень да кропкі з каардынатамі 53°47'41.53'' 23°40'00.08''; далей – уздоўж праезду паміж аўтамабільнымі дарогамі Н-6031 «Гродна – Зарачанка – Сапоцкін» і Н-6054 «Гродна – Сапоцкін – мяжа Літоўскай Рэспублікі» да кропкі з каардынатамі 53°47'39.12'' 23°39'52.57''.
35. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
змяненне характару ландшафту і рэльефу, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў, ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, якая не змяняе гістарычны ландшафт.
36. Мяжой тэрыторыі зоны аховы ландшафту другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць уздоўж аўтамабільнай дарогі Н-6054 «Гродна – Сапоцкін – мяжа Літоўскай Рэспублікі» на адлегласці 150 метраў ад яе (за выключэннем тэрыторый зон рэгулявання забудовы; кропкі каардынат: 53°47'21.14'' 23°39'18.24'', 53°47'26.68'' 23°39'16.97'', 53°47'26.41'' 23°39'08.33'', 53°47'32.94'' 23°39'07.90'', 53°47'32.05'' 23°39'15.77'', 53°47'36.69'' 23°39'14.60'', 53°47'37.61'' 23°39'06.40'', 53°47'49.59'' 23°39'03.79'');
на поўначы – умоўная лінія ўздоўж з’ездаў з аўтамабільнай дарогі Н-6054 «Гродна – Сапоцкін – мяжа Літоўскай Рэспублікі» ў в. Крулёўшчына на адлегласці 150 метраў, перасячэнне з воссю заходняй меліярацыйнай канавы і далей на поўнач і на ўсход па заходняй і паўночнай меліярацыйным канавам (кропкі каардынат: 53°47'49.59'' 23°39'03.79'', 53°47'48.20'' 23°39'17.59'', 53°47'50.61'' 23°39'17.44'', 53°47'51.52'' 23°39'22.92'', 53°47'55.64'' 23°39'22.44'', 53°48'08.87'' 23°39'29.96'', 53°48'08.76'' 23°39'49.93'');
на ўсходзе – умоўная лінія ўздоўж усходняй аўтамабільнай дарогі Н-6031 «Гродна – Зарачанка – Сапоцкін» (кропкі з каардынатамі: 53°48'08.76'' 23°39'49.93'' і 53°47'38.86'' 23°40'16.24'');
на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць уздоўж праезду паміж аўтамабільнымі дарогамі Н-6031 «Гродна – Зарачанка – Сапоцкін» і Н-6054 «Гродна – Сапоцкін – мяжа Літоўскай Рэспублікі» на адлегласці 100 метраў на поўдзень ад яго, далей па восі ручая, па паўночнай абочыне з’езду з аўтамабільнай дарогі Н-6054 «Гродна – Сапоцкін – мяжа Літоўскай Рэспублікі» ў в. Валовічоўцы (кропкі з каардынатамі: 53°47'38.86'' 23°40'16.24'', 53°47'26.11'' 23°39'28.38'', 53°47'24.87'' 23°39'26.74'', 53°47'21.14'' 23°39'18.24'').
37. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
пракладка транспартных камунікацый;
размяшчэнне аўтамабільных стаянак (парковак);
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
змяненне характару ландшафту і рэльефу, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў, ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, якая не змяняе гістарычны ландшафт.
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
38. Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
39. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы комплекс: палац, інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; два флігелі, парк, капліца, гаспадарчая пабудова (былы склад)» у в. Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці
Нумар кропкі |
Каардынаты |
|
Нумар кропкі |
Каардынаты |
1 |
53°47'51.57'' |
|
24 |
53°47'32.94'' |
23°39'27.21'' |
|
23°39'07.90'' |
||
2 |
53°47'58.19'' |
|
25 |
53°47'26.41'' |
23°39'43.05'' |
|
23°39'08.33'' |
||
3 |
53°47'55.50'' |
|
26 |
53°47'26.68'' |
23°39'46.75'' |
|
23°39'16.97'' |
||
4 |
53°47'56.39'' |
|
27 |
53°47'21.14'' |
23°39'48.68'' |
|
23°39'18.24'' |
||
5 |
53°47'52.99'' |
|
28 |
53°47'24.87'' |
23°39'52.83'' |
|
23°39'26.74'' |
||
6 |
53°47'48.08'' |
|
29 |
53°47'22.22'' |
23°39'50.66'' |
|
23°39'28.41'' |
||
7 |
53°47'49.85'' |
|
30 |
53°47'19.03'' |
23°39'56.30'' |
|
23°39'10.85'' |
||
8 |
53°47'42.56'' |
|
31 |
53°47'39.99'' |
23°39'47.80'' |
|
23°39'22.92'' |
||
9 |
53°47'41.06'' |
|
32 |
53°48'08.87'' |
23°39'45.37'' |
|
23°39'29.96'' |
||
10 |
53°47'39.98'' |
|
33 |
53°48'08.76'' |
23°39'43.17'' |
|
23°39'49.93'' |
||
11 |
53°47'37.10'' |
|
34 |
53°47'38.86'' |
23°39'42.41'' |
|
23°40'16.24'' |
||
12 |
53°47'36.55'' |
|
35 |
53°47'26.11'' |
23°39'40.49'' |
|
23°39'28.38'' |
||
13 |
53°47'44.09'' |
|
36 |
53°47'59.02'' |
23°39'32.39'' |
|
23°39'45.11'' |
||
14 |
53°48'01.76'' |
|
37 |
53°47'39.12'' |
23°39'52.77'' |
|
23°39'52.57'' |
||
15 |
53°47'51.95'' |
|
38 |
53°47'41.53'' |
23°39'02.93'' |
|
23°40'00.08'' |
||
16 |
53°47'55.64'' |
|
39 |
53°48'04.08'' |
23°39'22.44'' |
|
23°39'39.91'' |
||
17 |
53°47'51.52'' |
|
40 |
53°48'02.90'' |
23°39'22.92'' |
|
23°39'41.33'' |
||
18 |
53°47'50.61'' |
|
41 |
53°48'01.50'' |
23°39'17.44'' |
|
23°39'37.43'' |
||
19 |
53°47'48.20'' |
|
42 |
53°48'02.69'' |
23°39'17.59'' |
|
23°39'36.01'' |
||
20 |
53°47'49.59'' |
|
43 |
53°47'47.86'' |
23°39'03.79'' |
|
23°39'20.04'' |
||
21 |
53°47'37.61'' |
|
44 |
53°47'47.74'' |
23°39'06.40'' |
|
23°39'21.52'' |
||
22 |
53°47'36.69'' |
|
45 |
53°47'46.45'' |
23°39'14.60'' |
|
23°39'21.22'' |
||
23 |
53°47'32.05'' |
|
46 |
53°47'46.58'' |
23°39'15.77'' |
|
23°39'19.72'' |