![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 кастрычніка 2019 г. № 70
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 30 апреля 2020 г. № 29 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/35346 от 11.05.2020 г.) <W22035346p>
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П. Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Помнік братам Цубам каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000531 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказу аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу планіровачнай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту. Межы зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена, зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,0201 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па металічнай агароджы з паўночна-ўсходняга боку ад помніка братам Цубам, – ад кропкі з каардынатамі 52.542650, 27.472909° да кропкі з каардынатамі 52.542565, 27.473158;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па металічнай агароджы з паўднёва-ўсходняга боку ад помніка братам Цубам, – ад кропкі з каардынатамі 52.542565, 27.473158 да кропкі з каардынатамі 52.542486, 27.473075;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па металічнай агароджы з паўднёва-заходняга боку ад помніка братам Цубам, – ад кропкі з каардынатамі 52.542486, 27.473075 да кропкі з каардынатамі 52.542580, 27.472818;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па металічнай агароджы з паўночна-заходняга боку ад помніка братам Цубам, – ад кропкі з каардынатамі 52.542580, 27.472818 да кропкі з каардынатамі 52.542650, 27.472909.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
размяшчэнне рэкламных канструкцый;
пракладка інжынерных камунікацый;
высадка зялёных насаджэнняў, якія загароджваюць помнік.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
10. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці на аснове існуючага навакольнага ландшафту, зыходзячы з неабходнасці яго захавання. У зону аховы ландшафту ўключана частка азелянёнай тэрыторыі, якая служыць фонам для помніка братам Цубам.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,3365 га.
11. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:
на ўсходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі перасячэння з лініяй правага берага Вялікага канала з каардынатамі 52.543075, 27.473183 па бартавым камені ўздоўж заходняга боку праезнай часткі аўтадарогі Р23 да кропкі перасячэння з лініяй усходняй мяжы аўтамабільнай паркоўкі з каардынатамі 52.542293, 27.473025;
на поўдні – лінія, якая ідзе на поўнач у створы ўсходняй мяжы аўтамабільнай паркоўкі да кропкі з каардынатамі 52.542322, 27.473022 далей па бартавым камені аўтамабільнай паркоўкі ўздоўж дарогі на в. Хорастава да кропкі перасячэння з праезнай часткай дарогі з каардынатамі 52.542259, 27.472708 і далей да паўднёва-заходняй мяжы аўтамабільнай паркоўкі з каардынатамі 52.542249, 27.472590;
на захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняй мяжы аўтамабільнай паркоўкі ўздоўж дарогі на в. Хорастава ад кропкі з каардынатамі 52.542249, 27.472590 да кропкі перасячэння з лініяй правага берага Вялікага канала з каардынатамі 52.542759, 27.472365;
на паўночным захадзе – лінія правага берага Вялікага канала ад кропкі з каардынатамі 52.542759, 27.472365 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені ўздоўж заходняга боку праезнай часткі аўтадарогі Р23 з каардынатамі 52.543075, 27.473183.
12. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змена характару ландшафту;
усталяванне рэкламных канструкцый;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
|
Дадатак да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці