Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 14.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 снежня 2017 г. № 78

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак каледжа сувязі» па вуліцы П.Броўкі, 14 у горадзе Мінску

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак каледжа сувязі» па вуліцы П.Броўкі, 14 у горадзе Мінску.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
15.12.2017 № 78

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак каледжа сувязі» па вуліцы П.Броўкі, 14 у горадзе Мінску

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак каледжа сувязі» па вуліцы П.Броўкі, 14 у горадзе Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Будынак каледжа сувязі па вуліцы П.Броўкі, 14 у горадзе Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000016 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «Мінскграда» па заказу Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы выкананы на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаваннях, аналізе горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе захавання з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі.

У ахоўную зону ўключана дваровая тэрыторыя будынка каледжа сувязі.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,13 га.

8. Межамі ахоўнай зоны служаць:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вуліцы П.Броўкі ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па вул. П.Броўкі, 12 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы будынка каледжа сувязі па вул. П.Броўкі, 14; далей лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы, па дваравых фасадах будынка па вул. П.Броўкі, 14 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. П.Броўкі; далей чырвоная лінія цотнага боку вуліцы П.Броўкі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы тэрыторыі каледжа сувязі;

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй, паўднёва-заходняй агароджам тэрыторыі каледжа сувязі ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. П.Броўкі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім тарцом будынка па вул. П.Броўкі, 12/2;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім тарцом будынка па вул. П.Броўкі, 12/2 і па гэтым тарцы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі каледжа сувязі па вул. П.Броўкі, 14 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. П.Броўкі, 12/2; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. П.Броўкі, 12/2 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім тарцом будынка па вул. П.Броўкі, 12; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім тарцом будынка па вул. П.Броўкі, 12 і па гэтым тарцы да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. П.Броўкі.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі, якую займаюць інтэрнаты каледжа сувязі і на вытворчай тэрыторыі, прылеглай да агароджы вакол будынка каледжа сувязі па вул. П.Броўкі, 14.

Зона рэгулявання забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці мае адзін рэжым утрымання.

Плошча зоны рэгулявання забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,17 га.

11. Межамі зоны рэгулявання забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці служаць:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. П.Броўкі ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. П.Броўкі, 12 да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе – паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вуліцы П.Броўкі; далей на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вуліцы П.Броўкі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па вул. П.Броўкі, 16;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па вул. П.Броўкі, 16 і ў створы з ім ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. П.Броўкі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 15 м да паўднёвага захаду ад паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 15 м да паўднёвага захаду ад паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім тарцом будынка па вул. П.Броўкі, 16 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. П.Броўкі, 12;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. П.Броўкі, 12 і па гэтым фасадзе ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 15 м да паўднёвага захаду ад паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. П.Броўкі.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 14 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.