Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 снежня 2016 г. № 66

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Ансамбль плошчы Леніна: Дом Саветаў, адміністрацыйны будынак, жылыя дамы, помнік Леніну», «Будынак былых жандарскіх казарм» па вул. Першамайская, 73, «Царква Трох свяціцелей» па вул. Першамайская, 75 у г. Магілёве

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Ансамбль плошчы Леніна: Дом Саветаў, адміністрацыйны будынак, жылыя дамы, помнік Леніну», «Будынак былых жандарскіх казарм» па вул. Першамайская, 73, «Царква Трох свяціцелей» па вул. Першамайская, 75 у г. Магілёве.

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
01.12.2016 № 66

Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Ансамбль плошчы Леніна: Дом Саветаў, адміністрацыйны будынак, жылыя дамы, помнік Леніну», «Будынак былых жандарскіх казарм» па вул. Першамайская, 73, «Царква Трох свяціцелей» па вул. Першамайская, 75 у г. Магілёве

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Ансамбль плошчы Леніна: Дом Саветаў, адміністрацыйны будынак, жылыя дамы, помнік Леніну», «Будынак былых жандарскіх казарм» па вул. Першамайская, 73, «Царква Трох свяціцелей» па вул. Першамайская, 75 у г. Магілёве (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе падпункта 1.1 пункта 1 і часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Праект зон аховы распрацаваны для гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3», унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167):

Ансамбль плошчы Леніна: Дом Саветаў (1938–1940 гады) па вул. Першамайская, 71, адміністрацыйны будынак (1938–1941 гады) па бульвару Леніна, 5, жылыя дамы (1938–1940 гады) па вул. Першамайская, 40/39, 42/20, 41/6 (бульвар Леніна), помнік Леніну (1957 г.) па вул. Ленінская, 83, 85 у г. Магілёве, шыфр 513Г000039;

Будынак былых жандарскіх казарм (да 1861 года) па вул. Першамайская, 73, шыфр 513Г000040;

Царква Трох свяціцелей (1906–1909 гады) па вул. Першамайская, 75, шыфр 513Г000041.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БелНДІПгорадабудаўніцтва» па заказу Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта ў складзе праекта «Дэтальны план цэнтральнай часткі г. Магілёва з праектам рэгенерацыі гістарычнай зоны. Карэкціроўка. Этап 2. Заходняя частка праектуемага раёна» (аб'ект 2.14).

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу гістарычнай і існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 16,2 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з'яўляюцца:

на ўсходзе – ламаная лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Ленінскай ад вул. Язерскай на працягу 60 м, далей ідзе перпендыкулярна ва ўсходнім напрамку на працягу 100 м, далей на поўдзень паралельна напрамку вул. Ленінскай да перасячэння з пр. Міра, далей па краю тэрасы над правым берагам ручая Дзебра да перасячэння з умоўнай лініяй, якая ідзе ўздоўж паўднёвага фасада будынка па бульвару Леніна, 5;

на поўдні – ламаная лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам будынка па бульвару Леніна, 5, далей па ўмоўнай лініі ўздоўж тарцовых фасадаў будынка па вул. Першамайскай, 41/6 (бульвар Леніна) і ўздоўж тарцовага фасада будынка па вул. Першамайскай, 40 да перасячэння з унутрыквартальным праездам;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж унутрыквартальнага праезду дваровай тэрыторыі будынка па вул. Першамайскай, 40, далей на поўнач перпендыкулярна напрамку пр. Міра па ўмоўнай лініі ўздоўж тарцовага фасада будынка № 18 да паўднёвага фасада будынка па пр. Міра, 18 а, далей ва усходнім напрамку ўздоўж фасада гэтага будынка на працягу 50 м, далей па ўнутрыдваровай тэрыторыі на поўнач на працягу 70 м, далей перпендыкулярна ва ўсходнім напрамку па ўнутрыдвароваму праезду на працягу 30 м, далей на поўнач да ўмоўнай лініі, якая ідзе ў створы з паўночным фасадам будынка па вул. Першамайскай, 42, далей уздоўж фасада гэтага будынка да перасячэння з праезнай часткай вул. Першамайскай, уздоўж вул. Першамайскай да перасячэння з вул. Ціміразеўскай;

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Ціміразеўскай ад вул. Першамайскай на працягу 70 м, далей уздоўж усходняга фасада службовага будынка, які знаходзіцца на зямельным участку царквы Трох свяціцелей па вул. Першамайскай, 75, да перасячэння з вул. Язерскай, далей уздоўж бардзюрнага каменю паўднёвага боку праезнай часткі вул. Язерскай да перасячэння з вул. Ленінскай.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне буйнапамерных рэкламных канструкцый.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў, з захаваннем бульвара ўздоўж праспекта Міра і гістарычных рашэнняў па добраўпарадкаванню тэрыторыі, прылеглай да будынка па вул. Першамайскай, 71;

санітарныя рубкі зялёных насаджэнняў;

пракладка інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурных каштоўнасцей, захавання гістарычнай планіровачнай структуры.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з чатырох участкаў.

12. Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 3,8 га.

Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Ціміразеўскай ад вул. Першамайскай на працягу 70 м, далей уздоўж усходняга фасада службовага будынка, які знаходзіцца на зямельным участку царквы Трох свяціцелей па вул. Першамайскай, 75, да перасячэння з вул. Язерскай, далей уздоўж бардзюрнага каменю паўднёвага боку праезнай часткі вул. Язерскай да перасячэння з вул. Ленінскай, далей на поўдзень уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Ленінскай на працягу 70 м, далей у перпендыкулярным напрамку на ўсход на працягу 100 м, далей на поўдзень уздоўж усходняга боку ўнутрыквартальнага праезду на працягу 100 м.

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Першамайскай на працягу 90 м;

на поўначы – лінія, якая ідзе паралельна вул. Ціміразеўскай на адлегласці 70 м ад паўночнага боку яе праезнай часткі ад вул. Першамайскай да ўнутрыквартальнага праезду, затым уздоўж унутрыквартальнага праезду на поўдзень да паўднёвага боку праезнай часткі вул. Ціміразеўскай і далей уздоўж праезнай часткі вул. Ціміразеўскай да перасячэння з заходнім бокам праезнай часткі вул. Ленінскай;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Ленінскай ад перасячэння з вул. Ціміразеўскай да вул. Язерскай.

13. На тэрыторыі першага участка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

змяненне планіровачнай структуры, якая гістарычна склалася;

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй 13 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху.

14. На тэрыторыі першага участка зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў ці рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якія не дапускаюць пагаршэнне ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей (вышыня новых і рэканструяваных будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 13 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, замена пакрыцця вуліц і сцежак з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў;

пракладка інжынерных камунікацый.

15. Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 3,85 га.

Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Ціміразеўскай ад заходняга боку праезнай часткі вул. Ленінскай да краю тэрасы над ярам;

на ўсходзе і поўдні – лінія, якая ідзе па краю тэрасы над ярам да кропкі, якая знаходзіцца ў створы з паўночным фасадам будынка па вул. Ленінскай, 85 на адлегласці 22 м ад паўночнай мяжы праезнай часткі праспекта Міра;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі перасячэння вул. Ленінскай і вул. Ціміразеўскай ўздоўж усходняй заходняга боку праезнай часткі вул. Ленінскай на працягу 170 м, далей ідзе у перпендыкулярным напрамку на ўсход на працягу 100 м і праходзіць па паўднёваму фасаду нежылога будынка на тэрыторыі будынка па вул. Ленінградскай, 89, далей ідзе у перпендыкулярным напрамку на поўдзень да кропкі, якая знаходзіцца ў створы з паўночным фасадам будынка па вул. Ленінскай, 85 на адлегласці 22 м ад паўночнай мяжы праезнай часткі праспекта Міра.

16. Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 7,5 га.

Межамі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:

на поўначы – ламаная лінія, якая ідзе па краю тэрасы над ярам на захад у створы з паўднёвым фасадам будынка па бульвару Леніна, 5, далей па ўмоўнай лініі ўздоўж тарцовых фасадаў будынка па вул. Першамайскай, 41/6 (бульвар Леніна) і ўздоўж тарцовага фасада будынка па вул. Першамайскай, 40 да перасячэння з унутрыквартальным праездам;

на паўднёвым захадзе і поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Міронава да перакрыжавання з вул. Ленінскай, далей ідзе ў перпендыкулярным напрамку вул. Ленінскай да краю верхняй тэрасы над правым берагам ручая Дзебра;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па краю верхняй тэрасы над правым берагам ручая Дзебра да кропкі, якая знаходзіцца ў створы з паўднёвым фасадам будынка па вул. Ленінскай, 83.

17. Плошча чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,9 га.

Межамі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Першамайскай ад перасячэння з вул. Ціміразеўскай на працягу 120 м;

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Ціміразеўскай ад перасячэння з вул. Першамайскай на працягу 70 м;

на захадзе і поўдні – лінія, якая ідзе паралельна напрамку вул. Першамайскай на адлегласці 70 м ад заходняга боку яе праезнай часткі на працягу 120 м, далей ідзе ў перпендыкулярным напрамку на ўсход да перасячэння з заходнім бокам праезнай часткі вул. Першамайскай.

18. На тэрыторыі другога, трэцяга і чацвёртага ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

змяненне планіровачнай структуры, якая гістарычна склалася;

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй 16 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху.

19. На тэрыторыі другога, трэцяга і чацвёртага ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў ці рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якія не дапускаюць пагаршэнне ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей (вышыня новых і рэканструяваных будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 16 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, замена пакрыцця вуліц і сцежак з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў з захаваннем бульвара Леніна і зялёнай зоны у межах вул. Міронава і Ленінскай;

рэканструкцыя дысгарманічнай забудовы (мадэрнізацыя фасадаў 9-павярховай часткі дома № 81 па вул. Ленінскай;

пракладка інжынерных камунікацый.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.