![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 сакавіка 2015 г. № 8
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мікольская царква па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі»
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 6 мая 2020 г. № 34 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/35366 от 15.05.2020 г.) <W22035366p>
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мікольская царква па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікольская царква» па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікольская царква» па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Мікольская царква па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000053 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Свята-Мікольскага мужчынскага манастыра ў г. Гомелі Гомельскай праваслаўнай епархіі (далей – манастыр).
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікольская царква» па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання і ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона ўстаноўлена на тэрыторыі манастыра, на якой адсутнічае забудова.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,54 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам двухпавярховага будынка ў паўночна-заходняй частцы тэрыторыі манастыра, далей па гэтым фасадзе ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі манастыра, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе гэтага будынка; далей на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім фасадзе гэтага будынка да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам будынка з брамай; далей на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам, па паўднёвым фасадзе будынка з брамай, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе двухпавярховага будынка, да вяршыні паўднёва-ўсходняга вугла будынка з брамай; далей лінія, якая злучае вяршыню паўднёва-ўсходняга вугла будынка з брамай і вяршыню ўсходняга вугла будынка гаража;
на паўночным усходзе, усходзе, поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім, заходнім фасадах будынка гаража, па паўднёвым тарцы будынка гаража і ў створы з ім ад вяршыні ўсходняга вугла будынка гаража да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі манастыра;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі манастыра, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым тарцом будынка гаража да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёвай агароджы тэрыторыі манастыра;
на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвай агароджы тэрыторыі манастыра, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі манастыра, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе двухпавярховага будынка; далей на захадзе, поўдні, усходзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім, паўночным, заходнім фасадах гэтага будынка да вяршыні паўднёва-заходняга вугла будынка; далей на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам двухпавярховага будынка, ад вяршыні паўднёва-заходняга вугла гэтага будынка да вяршыні паўднёва-ўсходняга вугла аднапавярховага будынка; далей на захадзе, поўдні – лінія, якая ідзе па ўсходнім фасадзе, паўночным тарцом аднапавярховага будынка і ў створы з імі да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы тэрыторыі манастыра;
на захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па заходняй, паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі манастыра ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночнымі тарцамі аднапавярховага будынка да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам двухпавярховага будынка ў паўночна-заходняй частцы тэрыторыі манастыра.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя інжынерных камунікацый і работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу навакольнай забудовы.
Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі манастыра і на тэрыторыі сядзібнай забудовы паміж чыгункай і тэрыторыяй манастыра.
Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання.
11. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання размешчана з паўночнага, усходняга, паўднёва-ўсходняга бакоў ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,70 га.
12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па восі крайняга чыгуначнага шляху, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам двухпавярховага будынка ў паўночна-заходняй частцы тэрыторыі манастыра да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Крапоткіна;
на поўдні – лінія, якая ідзе па чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Крапоткіна і ў створы з ёй ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па восі крайняга чыгуначнага шляху, да кропкі перасячэння з усходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на захадзе, поўдні, захадзе, паўднёвым захадзе, поўдні – усходняя, паўночная, усходняя, паўночна-ўсходняя, паўночная межы ахоўнай зоны ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Крапоткіна да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе двухпавярховага будынка ў паўночна-заходняй частцы манастырскай тэрыторыі; далей на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім фасадзе двухпавярховага будынка ў паўночна-заходняй частцы манастырскай тэрыторыі, да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Д.Беднага; далей на поўдні – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Д.Беднага да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы тэрыторыі манастыра;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі перасячэння чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Д.Беднага з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы тэрыторыі манастыра, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам двухпавярховага будынка ў паўночна-заходняй частцы манастырскай тэрыторыі, з лініяй, якая ідзе па восі крайняга чыгуначнага шляху.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў і дабудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху.
14. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складаецца з трох участкаў.
Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчаны з паўночна-заходняга боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,61 га.
15. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па восі крайняга чыгуначнага шляху, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з заходняй агароджай тэрыторыі манастыра да кропкі перасячэння з заходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;
на ўсходзе – заходняя мяжа першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па восі крайняга чыгуначнага шляху да кропкі перасячэння з паўночнай мяжой ахоўнай зоны; далей на ўсходзе – заходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі перасячэння з паўночнай мяжой ахоўнай зоны;
на поўдні – паўночная мяжа ахоўнай зоны ад кропкі перасячэння з заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі манастыра;
на захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй, заходняй агароджы тэрыторыі манастыра і ў створы з ёй ад кропкі перасячэння з паўночнай мяжой ахоўнай зоны да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па восі крайняга чыгуначнага шляху.
16. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчаны з паўднёвага боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,1 га.
17. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання служаць:
на поўначы, усходзе, захадзе – лінія, якая ідзе па паўночным, усходнім, заходнім фасадах двухпавярховага будынка ў паўднёвай частцы тэрыторыі манастыра;
на поўдні – чырвоная лінія цотнага боку вул. Крапоткіна ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе двухпавярховага будынка да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па заходнім фасадзе двухпавярховага будынка.
18. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчаны з паўднёва-заходняга боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці на манастырскай тэрыторыі.
Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,15 га.
19. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання служаць:
на поўначы, усходзе – паўднёвая, заходняя межы ахоўнай зоны ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы манастыра, да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Крапоткіна;
на поўдні – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Крапоткіна ад кропкі перасячэння з заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы манастыра;
на захадзе – лінія, якая ідзе па заходняй агароджы манастыра ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Крапоткіна да кропкі перасячэння з паўднёвай мяжой ахоўнай зоны.
20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў і дабудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за дзесяць з паловай метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікольская царква» па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі