![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 снежня 2013 г. № 93
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак (1930-я гады) па вул. Тэльмана, 15 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак (1930-я гады) па вул. Тэльмана, 15 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова 23.12.2013 № 93 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак (1930-я гады) па вул.Тэльмана, 15 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак (1930-я гады) па вул. Тэльмана, 15 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Будынак (1930-я гады) па вул. Тэльмана, 15 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000046 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе філіяла Брэсцкага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя» Баранавічскай цэнтральнай раённай аптэкі № 10.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з патрабаванняў фізічнага захавання і стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гістарычнага двара гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,09 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе паралельна мураваным прыбудовам да гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 10 м ад іх;
на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы тратуара паўночнага боку вул.Тэльмана.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца новае будаўніцтва.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
добраўпарадкаванне тэрыторыі – работы, звязаныя з уладкаваннем дарожак, знешняга асвятлення, азелянення, усталяванне стэндаў, а таксама іншыя формы добраўпарадкавання, якія звязаны з патрабаваннем сучаснага выкарыстання і не парушаюць гістарычнае асяроддзе;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і стварэння неабходных умоў для яе. Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,15 га.
12. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы прысядзібных участкаў дамоў № 15 і № 17а па зав. Азёрнаму;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з мяжой прысядзібнага ўчастка дома № 19 па зав. Азёрнаму да пуцеправода па вул.Тэльмана;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы пуцеправода па вул.Тэльмана;
на паўднёвым ўсходзе – лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны.
13. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўднёвым ўсходзе – лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны;
на поўначы –лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвымі фасадамі дамоў № 17 і № 19/1 па вул.Тэльмана;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы тратуара вул. Азёрнай;
на поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы тратуара вул.Тэльмана.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
змяненне характару існуючага ландшафту.
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі і не пагаршае ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.
|
Дадатак да праекта зон аховы |