Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 10.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 верасня 2013 г. № 60

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкія магілы (1941, 1943 гады) па вул. Набярэжная ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкія магілы (1941, 1943 гады) па вул. Набярэжная ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

03.09.2013 № 60

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкія магілы (1941, 1943 гады) па вул. Набярэжная ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкія магілы (1941, 1943 гады) па вул. Набярэжная ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Брацкія магілы (1941, 1943 гады) па вул. Набярэжная ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці з’яўляюцца нерухомымі матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорыі «3», якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000481 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным вытворчым камунальным прадпрыемствам «Цэнтр па рэстаўрацыі» па заказе Крычаўскага ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Камунальнік».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зоны аховы і ўсталяванні рэжымаў яе ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона.

Схема ахоўнай зоны дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання і неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Ахоўная зона складаецца з двух участкаў, якія знаходзяцца вакол брацкай магілы воінаў 4-га паветрана-дэсантнага корпуса і брацкай магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе.

9. Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,007 га.

Першы ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены ў межах агароджы брацкай магілы воінаў 4-га паветрана-дэсантнага корпуса.

10. Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,001 га.

Межы другога ўчастка ахоўнай зоны ўстаноўлены на адлегласці 0,5 метра ад магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняюцца новыя пахаванні.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка-культурных каштоўнасцей;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
гісторыка-культурнай каштоўнасці –
«Брацкія магілы (1941, 1943 гады)
па вул. Набярэжная ў г. Крычаў
Магілёўскай вобласці»

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.